# play # Ратуша Гісторыя Навіны Навука

Да 80-годдзя Перамогі Музей гісторыі Магілёва працягвае мерапрыемствы па праграме “Сямейная рэліквія” па пошуку сваякоў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны для перадачы ім раней страчаных воінамі ўзнагарод.

За тры гады па ўзгадненні з абласным ваенкаматам пры дапамозе неабыякавых грамадзян было перададзена больш за дзесятак ордэнаў і медалёў. З вялікім эмацыйным водгукам мерапрыемствы прайшлі ў Мінску, Круглым, Магілёве, Жлобіне, нават у далёкім Казахстане і Расійскай Федэрацыі. 19 сакавіка 2025 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася чарговая перадача баявых узнагарод часоў Вялікай Айчыннай вайны. Медалі “За адвагу” і “За баявыя заслугі” былі знойдзены на палях Магілёўшчыны мясцовымі жыхарамі падчас сельскагаспадарчых работ і перададзены магілёўскім пошукавікам, а пасля комплексу пошукавых мерапрыемстваў, сваякам уладальнікаў ва ўрачыстай абстаноўцы ў Зале пасяджэнняў магілёўскай…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ён адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЭСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці. Матчына мова — заўсёды неад’емная частка культуры і гісторыі любой краіны.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы Навіны

Музейныя таямніцы. Сельтэрская вада.

Дарагія сябры, як заўжды  з вамі праект “Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”! Сёння размова пойдзе аб таямніцах адной надзвычай цікавай рэчы, якая была знойдзена падчас археалагічных раскопак падворка магілёўскага праваслаўнага архіепіскапа. Гэтая рэч – керамічная бутэлька  выкананая з белай гліны. Яна пакрытая светлай карычневай палівай, мае зграбную маленькую ручку ў верхняй частцы. Знойдзена была пры раскопках архірэйскай лядоўні – падвальным памяшканні на паліцах якой, на колатым лёдзе, захоўваліся стравы і напоі. Што ж гэта за бутэлька? І што ў ёй было? На гэтае пытанне мы можам даць…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямнiцы. Круцыфікс “Ля Салет”

Вітаем Вас, шаноўныя аматары даўніны. Сёння мы распавядзем пра яшчэ адзін прадмет з фондаў нашага музея. У 2015 годзе дабрадзей нашага музея Казакоў Валерый Мікалаевіч перадаў музею каштоўны экспанат – круцыфікс “Ля Салет”, які бытаваў у Магілёве ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Круцыфікс вышынёй 22 см з меднага сплаву звяртае ўвагу незвычайным выглядам, такі тып нечаста сустракаецца на нашых абшарах. Магчыма гэты круцыфікс быў прывезены з Заходняй Еўропы. 19 верасня 1846 года ў Францыі каля горада Ля-Салет-Фалаво адбылося яўленне Багародзіцы двум маладым пастухам. На грудзях Маці Божай візіянеры…

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж» у Магілёўскай Ратушы

Магілёўская Ратуша стала пляцоўкай для перасовачнага юбілейнага праекту Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка “Нясвіж”. Фотавыстава “Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка “Нясвіж” вельмі арганічна працягвае цыкл выставак “Беларусь XXI стагоддзя”. Пачатак дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя адзначыўся карэннымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства. Аднак менавіта гэты нестабільны перыяд стаў часам адраджэння і стварэння новых музейных комплексаў. 2 ліпеня 1993 года выйшла Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю г. Нясвіжа”. Згодна з Пастановай быў заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік “Нясвіж”, які праз некаторы час атрымаў таксама статус музея. За…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Выставы Навіны

Магілёў вачыма гасцей

Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей” традыцыйна праходзіць у нашым горадзе з 2017 года. Удзельнікамі пленэру былі жывапісцы з Расіі, Індыі, Турцыі, Македоніі, Арменіі і многіх іншых краін, усяго больш за 60 мастакоў. Мэтай арт-праекта з’яўляецца знаёмства гасцей з гісторыяй нашага старажытнага і адначасова маладога горада, творчае пераасэнсаванне ўбачанага і стварэнне на аснове гэтага жывапісных твораў. Арт-праект 2024 года праходзіць з удзелам вядомых беларускіх мастакоў. Вынікам гэтага творчага праекта будзе ўрачыстае адкрыццё выставы ў канферэнц-зале Ратушы 17 ліпеня ў 16:00, затым новыя творы, прысвечаныя нашаму любімаму гораду, папоўняць калекцыю “Жывапіс” музея гісторыі…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Абласны мастацкі конкурс “Разам да творчасці”

У рамках аб’яўленага ў 2024 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Года якасці, з мэтай адлюстравання ў наглядным выглядзе вынікаў стваральнай працы жыхароў Магілёўскай вобласці, прыцягнення ўвагі да лепшых праектаў і падзейных мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі рэгіёну, вядомым землякам, якія ўнеслі ўклад у развіццё вобласці, а таксама захавання помнікаў архітэктуры, унікальных куткоў прыроды і іншых знакавых аб’ектаў рэгіёну аб’яўлены абласны мастацкі конкурс “Разам да творчасці”. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, установа культуры “Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава». Конкурс бясплатны і праводзіцца ў 3 этапы. Умовы ўдзелу і…

>>>