Category: # Ратуша
Героі Савецкага Саюза-Аляксеенка Аляксандр Міновіч
Камандзір кулямётнага разліку 566-га стралковага палка 153-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-і Беларускі фронт, старшы сяржант. Нарадзіўся 15 сакавіка 1924 года ў вёсцы Сухадольскае Далінскага раёна Кіраваградскай вобласці ў сям’і селяніна. Украінец. Жыў у горадзе Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласці. 26 чэрвеня 1944 года камандзір кулямётнага разліку старшы сяржант Аляксеенка з падручных матэрыялаў збудаваў плоцік, разам з байцамі 27 чэрвеня пераадолеў Днепр на поўнач ад Магілёва і замацаваўся на процілеглым беразе, забяспечваючы агнём пераправу падраздзяленняў. Праціўнік, імкнучыся скінуць нашы войскі з плацдарма, на працягу дня распачаў на гэтым участку чатыры контратакі…
>>>21 сакавіка адбыўся круглы стол, прысвечаны 250-годдзю Віцебскай Ратушы.
Павіншаваць калег прыехалі прадстаўнікі сямі беларускіх ратуш. З прэзентацыяй пра гісторыю магілёўскай ратушы выступіў галоўны захавальнік фондаў Музея гісторыі Магілёва-Н. А.Прочакова. Гасцям паказалі віды горада з назіральнай пляцоўкі, а таксама правялі экскурсію па музеях горада Віцебска.
>>>У Музеі гісторыі Магілёва адбылася прэзентацыя 18-га выпуску ваенна-гістарычнага зборніка «Магілёўскі пошукавы Веснік».
У 18 выпуску ваенна-гістарычнага зборніка прадстаўлены артыкулы магілёўскіх, беларускіх і расійскіх пошукавікаў, прысвечаныя вывучэнню пытанняў вайны і пошукавай працы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. У зборніку змешчаны матэрыялы пра нямецкія лагеры для ваеннапалонных на Магілёўшчыне Кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка прэзентаваў чарговы выпуск ваенна-гістарычнага зборніка і распавёў пра яго змест. 18_MPV-2024
>>>Да 80-годдзя Перамогі Музей гісторыі Магілёва працягвае мерапрыемствы па праграме “Сямейная рэліквія” па пошуку сваякоў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны для перадачы ім раней страчаных воінамі ўзнагарод.
За тры гады па ўзгадненні з абласным ваенкаматам пры дапамозе неабыякавых грамадзян было перададзена больш за дзесятак ордэнаў і медалёў. З вялікім эмацыйным водгукам мерапрыемствы прайшлі ў Мінску, Круглым, Магілёве, Жлобіне, нават у далёкім Казахстане і Расійскай Федэрацыі. 19 сакавіка 2025 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася чарговая перадача баявых узнагарод часоў Вялікай Айчыннай вайны. Медалі “За адвагу” і “За баявыя заслугі” былі знойдзены на палях Магілёўшчыны мясцовымі жыхарамі падчас сельскагаспадарчых работ і перададзены магілёўскім пошукавікам, а пасля комплексу пошукавых мерапрыемстваў, сваякам уладальнікаў ва ўрачыстай абстаноўцы ў Зале пасяджэнняў магілёўскай…
>>>Музейныя таямніцы. Сельтэрская вада.
Дарагія сябры, як заўжды з вамі праект “Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”! Сёння размова пойдзе аб таямніцах адной надзвычай цікавай рэчы, якая была знойдзена падчас археалагічных раскопак падворка магілёўскага праваслаўнага архіепіскапа. Гэтая рэч – керамічная бутэлька выкананая з белай гліны. Яна пакрытая светлай карычневай палівай, мае зграбную маленькую ручку ў верхняй частцы. Знойдзена была пры раскопках архірэйскай лядоўні – падвальным памяшканні на паліцах якой, на колатым лёдзе, захоўваліся стравы і напоі. Што ж гэта за бутэлька? І што ў ёй было? На гэтае пытанне мы можам даць…
>>>Музейныя таямнiцы. Круцыфікс “Ля Салет”
Вітаем Вас, шаноўныя аматары даўніны. Сёння мы распавядзем пра яшчэ адзін прадмет з фондаў нашага музея. У 2015 годзе дабрадзей нашага музея Казакоў Валерый Мікалаевіч перадаў музею каштоўны экспанат – круцыфікс “Ля Салет”, які бытаваў у Магілёве ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Круцыфікс вышынёй 22 см з меднага сплаву звяртае ўвагу незвычайным выглядам, такі тып нечаста сустракаецца на нашых абшарах. Магчыма гэты круцыфікс быў прывезены з Заходняй Еўропы. 19 верасня 1846 года ў Францыі каля горада Ля-Салет-Фалаво адбылося яўленне Багародзіцы двум маладым пастухам. На грудзях Маці Божай візіянеры…
>>>