Абласны мастацкі конкурс “Разам да творчасці”
У рамках аб’яўленага ў 2024 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Года якасці, з мэтай адлюстравання ў наглядным выглядзе вынікаў стваральнай працы жыхароў Магілёўскай вобласці, прыцягнення ўвагі да лепшых праектаў і падзейных мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі рэгіёну, вядомым землякам, якія ўнеслі ўклад у развіццё вобласці, а таксама захавання помнікаў архітэктуры, унікальных куткоў прыроды і іншых знакавых аб’ектаў рэгіёну аб’яўлены абласны мастацкі конкурс “Разам да творчасці”.
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, установа культуры “Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава».
Конкурс бясплатны і праводзіцца ў 3 этапы. Умовы ўдзелу і парадак правядзення можна спампаваць па спасылцы.