Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя першая: “Дэкаратыўная талерка”
Дарагія сябры і шчырыя прыхільнікі нашага музея! Мы запускаем інфармацыйны праект “Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета” і кожны тыдзень будзем знаёміць вас з адным з іх. Вядома, большасць з вас ведае, што прадметы, якія мы бачым у экспазіцыйных залах, гэта толькі “вішанька на торце”. Асноўная частка музейных “скарбаў” знаходзіцца ў спецыяльных памяшканнях-сховішчах. Што ж такое музейныя фонды і як яны камплектуюцца? Якія загадкі і цікавыя гісторыі яны захоўваюць? Аб гэтым і многім іншым наш новы праект. Гісторыя першая. Нядаўна ў музей прынеслі вельмі цікавы прадмет. Яго аналагаў няма…
>>>