# play # Ратуша Навіны

Дзень народнага адзінства

2021 год абвешчаны ў Беларусі Годам народнага адзінства, згуртаванасці, салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці.

Да Дня народнага адзінства, які будзе адзначацца 17 верасня, УК “Музей гісторыі Магілёва” прапануе пешую экскурсію “Магілёў – горад адзінства і згоды: шлях праз стагоддзі “(14.00 – збор каля Ратушы), а таксама з 14.00 да 17.00 у Музеі гісторыі Магілёва пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй “Мы такія розныя, але мы – разам”