# play Выставачная зала Выставы Навіны

“Дарога ў неба”: адбылося адкрыццё выставачнага фотапраекта памяці ў Анатоля Фёдаравіча Талкачова

Шлях майстра пачаўся ў 1965 годзе, калі падчас службы ў паветрана-дэсантных войсках Анатоль Фёдаравіч упершыню ўзяў у рукі фотаапарат. Здымаў ён жыццё вайсковай часткі, і менавіта тады зарадзілася яго запал да фатаграфіі, якая засталася з ім на ўсё жыццё.

Любімыя жанры майстра-класічная фатаграфія, пейзаж, партрэт і рэпартаж. Яго талент быў прызнаны на міжнародным узроўні: сярэбраны медаль еўрапейскага конкурсу ў Балгарыі, званне “Artist FIAP” і сярэбраны медаль FIAP.

Атмасфера ў экспазіцыі напоўнена асаблівым трапятаннем і павагай да спадчыны, пакінутай Анатолем Фёдаравічам.

Запрашаем у займальнае падарожжа па дарогах, якія так любіў Анатоль Фёдаравіч, і ў неба, да якога заўсёды імкнуўся.

Выстава працуе да 29 лістапада.

Месца правядзення: выставачная зала УК “Музей гісторыі Магілёва” (вул. Першамайская, 5-49).