Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя пятая: “Срэбны дырхем”
Добры дзень, паважаныя сябры! Традыцыйна кожны чацвер з вамі навуковы супрацоўнік музея Наталля Прачакова і яшчэ адна музейная таямніца. Самы старажытны так званы “Магілёўскі” скарб быў знойдзены ў 1822 годзе. У яго складзе было 1300 срэбных дырхемаў Арабскага халіфата 9-га стагоддзя. Гэты скарб паступіў ў Імператарскую Акадэмію навук у Санкт-Петербурзе. На жаль у Магілёве ад яго нічога не засталося, але ж дырхемы ў выглядзе “рэзаны” і падвесак захоўваюцца ў Музеі гісторыі Магілёва, адзін з іх можна пабачыць у экспазіцыі. Дырхем — срэбраная манета вагой у некалькі грам, у залежнасці ад…
>>>