# Ратуша Выставы

Дзень гарніста

Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на наша традыцыйнае музейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню музыкі і нашаму механічнаму выканаўцу гарадской фанфары, Магіславу – Дзень гарніста. У праграме – традыцыйная віктарына ад аўтара механічнага трубача, гадзіннікавага майстра Генадзя Галоўчыка, прэзентацыя новых набыткаў музея, анонс выставы “Невядомы Магілёў – 1918” і цудоўны музычны падарунак! Чакаем Вас у панядзелак, 1 кастрычніка ў 17.00 у Ратушы!