# play # Ратуша Гісторыя Навіны Навука

ХІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

Паважаныя калегі! Запрашаем Вас прыняць удзел у працы ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, прысвечанай 80-годдзю гераічнай абароны Магілёва падчас Вялікай Айчыннай вайны, якая запланавана да правядзення 25 – 26 чэрвеня 2021 года ў г. Магілёве. Падрабязнасці ў файле: Info_Conf_2021

>>>
# play # Ратуша Навіны

Арт-терапевтические занятия

💥💥💥Чем занять детей во время каникул? Как провести время с пользой?😉 🌈🌈Музей истории Могилёва приглашает всех мальчишек и девчонок на интерактивные Арт-терапевтические занятия💥💥💥 🌈Вас ждёт: 📌экскурсия по выставке 📌мастер-класс художницы Марины Нестерук 📌просмотр советских мультфильмов 📌фото в «Городских джунглях» 📌чаепитие с сушками и многое другое…. #ратушаМогилев #Музей #Museum #музейисториимогилева #Могилев #отдых #каникулы #развлечения #выходные #отдыхсемьёй #беларусь #belarus

>>>
# Ратуша Навіны

Маці Божая Адзігітрыя

Абраз “Маці Божая Адзігітрыя” з калекцыі Музея гісторыі Магілёва быў адрэстаўраваны і цяпер размешчаны ў пастаяннай экспазіцыі музея. Абраз датуецца ХІХ ст., ён быў знойдзены ў 1990 г. у Слаўгарадскім раёне ў пуні пакінутай хаты, якая была пакінута пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дзякуем мастачцы Веры Іванаўнай Юрковай за рэстаўрацыю! З абразам наведвальнікам музея можна будзе пазнаёміцца ўжо з 9 верасня. Для параўнання: вось так абраз выглядаў да рэстаўрацыі

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

Наш Дзень горада: DJ-сэт, выстава пад адкрытым небам і бясплатныя экскурсіі

Выстава пад адкрытым небам 26 чэрвеня 2020 г. на пляцоўцы насупраць Дыягнастычнага цэнтра ў г. Магілёве пачне працаваць выставачны праект пад адкрытым небам “Мастак і горад”. Ініцыятарам і спонсарам гэтага праекта выступае банк “ВТБ” (Беларусь), які ўжо некалькі гадоў рэалізуе вулічныя выставы пад назвай “Мастак і горад” у розных гарадах Беларусі. У Магілёве партнёрам банка “ВТБ” у арганізацыі выставы пад адкрытым небам выступіў Музей гісторыі Магілёва. З фондаў музея былі выбраны 24 работы мастакоў, што адлюстравалі на сваіх палотнах разнастайныя віды Магілёва. Палітра работ аказалася надзвычай шырокая – гэта творы…

>>>
# Ратуша Навіны

Вяселле ў Ратушы!

Увага! Музей зноўку прымае заяўкі на арганізацыю выязных рэгістрацый шлюбаў ва ўрачыстых залах магілёўскай Ратушы! Незабыўныя інтэр’еры і старажытныя касцюмы зробяць ваша свята непаўторным! Усе пытанні, запіс, браніраванне дат, па тэл.: 24-50-10, +375291783853.

>>>
# Ратуша Гісторыя Навіны Навука

Меч мсціслаўскага рыцара

15 студзеня 2020 г. у 17.00 у Музеі гісторыі Магілёва (вул. Ленінская, 1а – Ратуша) адбылася прэзентацыя новага набытка УК “Музей гісторыі Магілёва” – сярэдневяковага рыцарскага мяча, што належыў рыцару к. XV – пач. XVI стст., парэшткі і даспех якога былі знойдзены на дне р. Віхра ў Мсціслаўскім раёне ў 2013 г. Дадзены меч быў прысвоены невысветленымі асобамі, што ажыццяўлялі незаконныя археалагічныя пошукі (“чорнымі капальнікамі”) у р. Віхра каля г. Мсціслава ў 2013 г., і вывезены за межы Рэспублікі Беларусь. На момант знаходкі ён уваходзіў у комплекс рыцарскага ўзбраення (кіраса,…

>>>