Музычны салон – “Цуд на Каляды”
Запрашаем Вас на святочны канцэрт камерна-інструментальнага ансамбля “Gold String Quartet“. У праграме – багатая палітра твораў ад класікі да сучаснасці! Канцэрт адбудзецца 28 снежня ў 15.00. Кошт квіткоў – 5 руб.
>>>Запрашаем Вас на святочны канцэрт камерна-інструментальнага ансамбля “Gold String Quartet“. У праграме – багатая палітра твораў ад класікі да сучаснасці! Канцэрт адбудзецца 28 снежня ў 15.00. Кошт квіткоў – 5 руб.
>>>5 год адзначае сёлета выканаўца магілёўскай фанфары, механічны трубач Магіслаў. 5 год ён штодня вітае магілёўцаў з балкона ратушы. 1 кастрычніка 2019 года, у 17.00, у Міжнародны Дзень музыкі, мы запрашаем усіх жадаючых адзначыць свята гарадскога трубача – Дзень гарніста. У праграме – традыцыйная віктарына ад стваральніка Магіслава, гадзіннікавага майстра Генадзя Галоўчыка, прэзентацыя новых набыткаў Музея гісторыі Магілёва і прыемны адпачынак ад суполкі “Беларускія танцы ў Магілёве” – майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах пад жывую музыку!
>>>Запрашаемм Вас на “Ноч музеяў”! 17 мая, пачынаючы з 17.00 да 24.00 у музеі будзе адбывацца інтэрактыўная праграма “Ноч музеяў у Ратушы – Ноч муз”. Выбар гэтай тэмы мерапрыемства звязаны з тым, што, як вядома, усе сучасныя музеі паходзяць ад старажытнагрэчаскага “мусейона” (у перакладзе: “дом муз”). Так старажытныя грэкі называлі храмы, прысвечаныя музам – рэлігійныя, культурныя і навуковыя цэнтры. У нашу інтэрактыўную праграму будуць уваходзіць: – квест-гульня “Арфей і Эўрыдыка”; супергульня на прыз Магілёўскага гарвыканкама, – мерапрыемствы “Пад знакам муз”: “Астранамічны арт-ф’южн”; лекцыя гісторыка У. Зарэмскага; тэатральная праграма “Пародыя на…
>>>Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на наша традыцыйнае музейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню музыкі і нашаму механічнаму выканаўцу гарадской фанфары, Магіславу – Дзень гарніста. У праграме – традыцыйная віктарына ад аўтара механічнага трубача, гадзіннікавага майстра Генадзя Галоўчыка, прэзентацыя новых набыткаў музея, анонс выставы “Невядомы Магілёў – 1918” і цудоўны музычны падарунак! Чакаем Вас у панядзелак, 1 кастрычніка ў 17.00 у Ратушы!
>>>