# Ратуша Навіны

Маці Божая Адзігітрыя

Абраз “Маці Божая Адзігітрыя” з калекцыі Музея гісторыі Магілёва быў адрэстаўраваны і цяпер размешчаны ў пастаяннай экспазіцыі музея. Абраз датуецца ХІХ ст., ён быў знойдзены ў 1990 г. у Слаўгарадскім раёне ў пуні пакінутай хаты, якая была пакінута пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дзякуем мастачцы Веры Іванаўнай Юрковай за рэстаўрацыю! З абразам наведвальнікам музея можна будзе пазнаёміцца ўжо з 9 верасня.

Для параўнання: вось так абраз выглядаў да рэстаўрацыі