Музейныя таямніцы альбо з гісторыі аднаго прадмета. Святец на дзве лучыны
Праект ” Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета» Цікавы бытавы прадмет знаходзіцца ў фондах Музея гісторыі Магілёва з 2014 года. Яго перадаў наш сябар Масольд Віталь Валер’евіч. Прадмет быў знойдзены візуальна пры земляных работах у гарадской рысе. Гэта прыстасаванне для асвятлення памяшкання – святец на дзве лучыны (лучына – доўгая смалістая драўляная дранка, якая падпальвалася і гарэла, асвятляючы пакой), датаваны XVII стагоддзем. Ён мае крэстападобную форму і выкананы з пяці пласцін, канцы якіх скаваныя разам і ўтвараюць загвоздку для мацавання ў шчыліны сцяны. Святец можа мацавацца так, што…
>>>