# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Магілёўскі замак

Добры дзень! Як заўсёды, па чацвяргах, з вамі праект “Музейныя таямніцы…або з гісторыі аднаго прадмета”. У экспазіцыі музея знаходзіцца макет Магілёва сярэдзіны ХVII стагоддзя, які выкананы вядомым магілёўскім мастаком Васілём Васільевічам Камаровым. Васіль Камароў – сапраўдны прафесіянал з акадэмічнай адукацыяй, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік разнастайных выстаў, аўтар мноства карцін, годных самых высокіх эпітэтаў. Значнае месца ў яго творчасці займае гістарычная тэма. Камароў імкнецца прытрымлівацца рэальна існавалым краявідам і планам, фрагментарна аднаўляе той горад, які быў калі-то, і тут важная кожная дэталь. Па творах Камарова можна вывучаць гісторыю архітэктуры горада,…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Кафля.

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! Кафля… Цагляная плітка-аздабленне печкі. Яна выконвала роль своеасаблівага “каларыфера” – павялічвала аддачу цеплыні натопленай печкі. Але продкам гэтага было мала. Вонкавая пласціна кафлін у XVI – XVII стагоддзях аздаблялася разнастайнымі сюжэтамі, пакрывалася палівай. На кафлі наносіліся выявы гербаў, разнастайных сімвалаў і сюжэтаў. Самая танная кафля была тэракотавай – абпалены выраб не пакрываўся палівай. Больш дарагія вырабы пакрываліся аднаколернай палівай. Як правіла ў  XVI – XVII стагоддзях выкарыстоўвалі «мураўлёную» – зялёную паліву. Эліта магла дазволіць…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян.

20 кастрычніка прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Музеі гісторыі Магілёва сёння правёў першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада. Разглядаліся пытанні, звязаныя з захаваннем культурнай спадчыны, з захаваннем гістарычных каштоўнасцяў абласнога цэнтра. Сёння 17 новых аб’ектаў Магілёва ўпісаны ў ахоўную зону. Гэтаму пытанню ў абласным цэнтры надаецца асаблівая ўвага. Магілёўцы задавалі пытанні і па тэлефоне, дзякавалі прадстаўніку Міністэрства за падтрымку ўстановам культуры горада, кампетэнтнае рашэнне надзённых праблем, звязаных з захаваннем культурнай спадчыны рэгіёна.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Адзіны дзень інфармавання па тэме: “Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый”

20 кастрычніка ў Музеі гісторыі Магілёва адбыўся Адзіны дзень інфармавання па тэме: “Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый. Імпартазамяшчэнне як нацыянальны праект і комплексная стратэгія развіцця эканомікі». Падчас дня інфармавання першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Грамада В.І. закрануў актуальныя пытанні галіны культуры: павышэнне зарплаты, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, дзейнасці ў сферы правядзення культурных мерапрыемстваў і іншыя. З павагай, УК “Музей гісторыі Магілёва”.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Мясцовая газета “Саха і молат”

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Кастрычнік 1917 г. аказаў уплыў на жыццё Магілёва. Савецкая ўлада, усталяваная ў горадзе, запатрабавала стварэння новых сродкаў масавай інфармацыі, у якіх падзеі асвятляліся б з пункту гледжання бальшавікоў, прычым яны мусілі б улічваць мясцовыя асаблівасці. Такім сродкам масавай інфармацыі стала мясцовая газета “Саха і молат”. Яна была заснавана павятова-гарадскім выканаўчым камітэтам, а пасаду рэдактара сумяшчаў з асноўнай пасадай старшыня гарадскога рэвалюцыйнага камітэта І.Геранімус. Рэдакцыя размяшчалася ў будынку Стаўкі. Газета выходзіла штодня, асноўная мова руская.…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Фірмовая піўная бутэлька піваварнага завода Янік

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. У экспазіцыі музея прадстаўлены вельмі цікавы экспанат, які матэрыяльна сведчыць пра піўную імперыю Лекерт-Янік у дарэвалюцыйнай Беларусі. Гэта фірмовая піўная бутэлька піваварнага завода Янік, выкананая з празрыстага бутэлькавага шкла з выпуклым крылатым вензелем са стылізаваных літар, якія нагадваюць «Э Я». Пад вензелем надпіс: “Піваварны завод Э. Ф. Янік Магілёў губ”. Лекерты – самыя вядомыя півавары ў Беларусі, якія стварылі тут у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў сапраўдную імперыю. Заснавальнікам дынастыі з’яўляецца баварскі падданы…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Фёдар Стэфановіч Кісялёў

Добры дзень, дарагія сябры! Як заўсёды, па чацвяргах з вамі рубрыка “Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”. У верасні 2019 года пайшоў з жыцця вядомы Магілёўскі мастак, непараўнальны майстар акварэлі, педагог Фёдар Стэфановіч Кісялёў. Фёдар Кісялёў – прадстаўнік Віцебскай школы, член Беларускага саюза мастакоў, у 2018 годзе быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Яго называлі тонкім лірыкам беларускага пейзажу, які мог улоўліваць нюансы прасторы і перадаваць іх у сваіх акварэлях. На карцінах майстра-цудоўныя пейзажы, гарадская Архітэктура, рамантычныя і філасофскія вобразы. Найбольш блізкімі тэмамі для мастака былі матывы Айчыны і…

>>>
# play # Ратуша Навіны

STICKER-квэст “БІБЛІЯзнатакі” (суместна з @public_libraries_mogilev)

15 верасня ў гарадской ратушы @public_libraries_mogilev быў арганізаваны антуражны STICKER-квэст “БІБЛІЯзнатакі”, прысвечаны Году гістарычнай памяці для навучэнцаў “Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа”. Удзельнікам каманд неабходна было ўспомніць магілёўскія славутасці, гістарычныя падзеі, культурныя традыцыі і інш. Прыемным бонусам стала экскурсія для рабят па “Музею гісторыі горада Магілёва”.

>>>