Ушанаванне лепшых работнікаў МНС
19 студзеня ў гарадской ратушы ўшаноўвалі лепшых работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Магілёўскай вобласці.
>>>19 студзеня ў гарадской ратушы ўшаноўвалі лепшых работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Магілёўскай вобласці.
>>>Адкрыццё фотавыставы “Світанак над Свіслаччу”. Гэта сумесны праект народных фотаклубаў “Вясёлка” (г.Магілёва) і “Раніца” (г. Асіповічы), у якім прадстаўлены фатаграфіі ўдзельнікаў фотапленэра, які адбыўся ў маі 2022 года на маляўнічым беразе ракі Свіслач.
>>>18 студзеня ў 17: 00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Світанак над Свіслаччу». Гэта сумесны праект народных фотаклубаў «Вясёлка» (г. Магілёва) і «Раница» (г. Асіповічы). У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 фатаграфій васемнаццаці ўдзельнікаў фотапленэра, які адбыўся ў маі 2022 года на маляўнічым беразе ракі Свіслач. Узрост удзельнікаў – ад чатырнаццаці да сямідзесяці пяці гадоў. Фотапленэр праходзіў у два этапы, другая частка традыцыйна адбылася ў пасёлку Ялізава з яго маляўнічым ландшафтам. Гісторыя пленэру на Свіслачы пачалася з 1988 года, арганізатарам якога быў вядомы беларускі фотамастак Зіновій Шэгельман, чые работы прадстаўлены на…
>>>Вітаем шаноўных аматараў даўніны. У новым годзе працягваем знаёміць Вас з цікавымі прадметамі з нашых фондаў і іх гісторыяй у межах праекта “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! Войны на нашай зямлі пакінулі пасля сябе шмат артэфактаў. Многія з якіх кемлівыя гаспадары пасля прыстасоўвалі да мірнага жыцця. Такая своеасаблівая атрымлівалася канверсія. Вось, напрыклад, перад вамі прадмет падобны да стылету, але гэта “швайка” – прылада, што забрала шмат свінячых жыццяў. У кожнай мясцовасці былі свае спосабы і прылады для біцця кабана, дасведчаныя майстры ведалі з дзясятак спосабаў забіць кабана па-ціхаму,…
>>>У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася традыцыйная выстава «Каляровая скарбонка». На ёй прадстаўлены яркія работы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі. І ёсць некалькі прычын, чаму трэба ўбачыць усё сваімі вачыма. Хочаце падоўжыць сабе святочны настрой-прыходзьце на “Каляравую скарбонку”. Такой разнастайнасці выдатных навагодніх і калядных работ, бадай, нельга знайсці больш нідзе. Тут і сімвалы года, зайчыкі, ва ўсёй красе, дзядулі маразы, якія ўважліва вывучаюць гасцей выставы, мілыя анёлы і снегавікі – сумныя і вясёлыя. А яшчэ, пры ўсёй непасрэднасці і святочнасці, дзеці ўкладаюць у…
>>>4 студзеня 2023 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася цудоўная выстава «Каляровая скарбонка». На выставе прадстаўлены ўражлівыя, яркія, цікавыя работы ў розных відах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі, дэкаратыўныя работы ў тэхніцы керамікі, батыку, выцінанкі. Гэты яркі творчы конкурс праводзіцца з 2015 года. Традыцыйна тэматыкай конкурсу з’яўляюцца навагоднія і калядныя святы, цікавыя зімовыя сюжэты. Канкурсанты праявілі фантазію і ўяўленне, рэалізавалі свае творчыя ідэі! У выставачнай зале прадстаўлены лепшыя працы канкурсантаў! 6 студзеня 2023 года ў 16.00 адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу!…
>>>2023 год абвешчаны Годам міру і стварэння. Адпаведны Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Ключавымі напрамкамі ў наступным годзе будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы. Такая тэматыка дазволіць ўмацаваць ўспрыманне Беларусі як астраўка свету, неаспрэчная каштоўнасць якога для насельніцтва краіны з’яўляецца важкім аргументам у дасягненні згоды па іншых…
>>>Дарагія сябры, прыхільнікі нашага музея! Падыходзіць да канца 2022 год, ён быў складаным, але вельмі плённым!!! У надыходзячым 2023 годзе хочацца вам пажадаць фінансавай стабільнасці, сямейнага дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Каб Новы год прынёс вам велізарны зарад бадзёрасці, здароўе, душэўны спакой і аптымізм. Усяго Вам добрага і добрага ў Новым годзе!
>>>