# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Каляровая скарбонка»

4 студзеня 2023 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася цудоўная выстава «Каляровая скарбонка».
На выставе прадстаўлены ўражлівыя, яркія, цікавыя работы ў розных відах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі, дэкаратыўныя работы ў тэхніцы керамікі, батыку, выцінанкі.
Гэты яркі творчы конкурс праводзіцца з 2015 года. Традыцыйна тэматыкай конкурсу з’яўляюцца навагоднія і калядныя святы, цікавыя зімовыя сюжэты. Канкурсанты праявілі фантазію і ўяўленне, рэалізавалі свае творчыя ідэі!
У выставачнай зале прадстаўлены лепшыя працы канкурсантаў!
6 студзеня 2023 года ў 16.00 адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу!
Запрашаем усіх жадаючых палюбавацца рукатворнай прыгажосцю і захапіцца невычэрпнай фантазіяй юных мастакоў і майстроў!

Выстава працягнецца да 15 студзеня 2023 года!
❗ Чакаем Вас па адрасе: г. Магілёў, вул. Болдзіна, 1 (выставачная зала).
Даведкі па тэлефоне: 76 86 30