# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава-аўтапартрэт «Я»

З 9 лютага ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» выстава-аўтапартрэт «Я». Запрошаныя ўдзельнікі – творча адораныя жыхары Магілёва і вобласці. Гэта ўнікальная магчымасць супрацоўніцтва ў адным творчым праекце самадзейных і прафесійных мастакоў. Экспазіцыя аб’ядноўвае работы сарака аўтараў, выкананых у розных стылях і тэхніках, жанрах і арт-праявах. Удзельнікамі праекта будуць арганізаваны мерапрыемствы па правядзенні майстар-класаў і музычна-паэтычных сустрэч. У перыяд правядзення выставы ўсе наведвальнікі змогуць прагаласаваць за ўпадабаную працу ў некалькіх намінацыях. Падчас урачыстага закрыцця, па выніках галасавання, адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў ганаровымі граматамі і сувенірамі. Выстава будзе дзейнічаць да 26…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Нясумныя выходныя ў выставачнай зале на праекце «Я»

Нясумныя выходныя ў выставачнай зале на праекце «Я»: 📌майстар клас Аксаны Красніцкай і Лідзіі Трызонавай «Кавейныя ілюзіі» з выкарыстаннем кавы для ўвасаблення творчых ідэй і фантазій, 📌майстар-клас Наталлі Салдаценкі «Фларыстычны калаж» (стварэнне фларыстычных калажаў з засушаных кветак і раслін).  

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава-аўтапартрэт “Я”.

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава-аўтапартрэт “Я”. Экспазіцыя аб’яднала работы 40 аўтараў, выкананых у розных стылях і тэхніках, жанрах і арт-праявах.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Аляксей Емяльянавіч Касцючэнка

Музей гісторыі Магілёва вітае прыхільнікаў нашага музея! З вамі рубрыка «Музейныя таямніцы… ці з гісторыі аднаго прадмета»… Сёння мы пазнаёмім вас з лёсам нашага земляка-героя часоў Першай Сусветнай вайны. Нядаўна музей наведаў унук Аляксея Емяльянавіча Касцючэнкі, поўнага кавалера Георгіеўскага крыжа Першай Сусветнай вайны (два сярэбраныя і два залатыя), і падзяліўся цікавай інфармацыяй аб сваім дзядулі. Нарадзіўся Аляксей Емяльянавіч у сяле Рабавічы Быхаўскага павета (цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобласці) у 1890 годзе, з сялян. Быў мабілізаваны ў Расійскую Імператарскую армію, служыў падпрапаршчыкам у 14-м Сібірскім стралковым палку. Узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі: 4-арт.…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

28-29 студзеня лекцыя-экскурсія “Статут ВКЛ – як правобраз першай Канстытуцыі”

Дарагія магілёўцы і госці нашага горада, запрашаем вас на «Музейныя заняткі па выхадных»! 28-29 студзеня (субота, нядзеля) у 15.00. Адбудзецца лекцыя-экскурсія “Статут ВКЛ – як правобраз першай Канстытуцыі”. У ходзе музейнага занятку вы пазнаёміцеся з галоўным законам дзяржавы, па якім жылі нашы продкі ў XVI – XIX стагоддзях, надрукаваным у Вільні ў друкарні купцоў Мамонічаў. Магілёўскі Статут – адзін з 29 вядомых арыгіналаў Статута ВКЛ 1594 – 1595 гг., якія захоўваюцца ў музеях і бібліятэках свету і адзіны ў Рэспубліцы Беларусь. ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС ПА ТЭЛЕФОНЕ: 78 59 68

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

29 студзеня воркшоп Генадзя Асіпцова “Тэхніка партрэтнай фотаздымкі”

Дарагія магілёўцы і госці нашага горада, запрашаем вас у выставачную залу на “Музейныя заняткі па выхадных”! 29 студзеня (нядзеля) у 12.00. Адбудзецца воркшоп Генадзя Асіпцова “Тэхніка партрэтнай фотаздымкі”. У ходзе занятку вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі партрэтнай здымкі. Даведаецеся сакрэт, як здымаць прыгожыя партрэты, арыентуючыся на правілы фотаздымкі, што значыць правільнае фота і як прыгожа яго зрабіць. ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС ПА ТЭЛЕФОНЕ: 76 86 30

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Вялікая савецкая энцыклапедыя.

Дарагія сябры, Музей гісторыі Магілёва вітае ўсіх! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”… У новым годзе працягнем знаёмства з друкаванай прадукцыяй і кнігамі, якія захоўваюцца ў фондах установы. Аднак спачатку ўспомнім, што Прыдняпроўскі край і Магілёў далі сусветнай навуцы і культуры шмат выбітных асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у іх развіццё. Такім выбітным навукоўцам быў і ўраджэнец нашага горада Отта Юльевіч Шмідт (1891 -1956). Аб ім вядома досыць шмат. Ён і палярны даследчык, і матэматык, і астраном, прапанаваў адну з тэорый паходжання Сусвету. Аднак ёсць…

>>>
# play # Ратуша Навіны

ХІІI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя  “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА ГАРВЫКАНКАМА УК “МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА” ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! Запрашаем Вас прыняць удзел у працы ХІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі  “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, прысвечанай Году міра і стварэння, якая адбудзецца 28-29 чэрвеня 2023 года ў г. Магілёве (Беларусь). Праблемнае поле канферэнцыі: Старажытная гісторыя і археалогія Верхняга Падняпроўя і Пасожжа. Сацыяльна-эканамічная і палітычная гісторыя і сучаснасць рэгіёна. Ваенная гісторыя. Чалавек на вайне: штодзённасць і культурныя вобразы. Гераічная абарона Магілёва летам 1941 года.Падзеі Вялікай Айчыннай вайныі і вызваленне Магілёўшчыны. Магілёў і Магілёўшчына ў падзеях 1917-1919 гг. Канфесійныя працэсы…

>>>