# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Прастора міру і стварэння”

3 кастрычніка ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося адкрыццё выставы “Прастора міру і стварэння” па выніках пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”. На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 твораў: не толькі работы, створаныя падчас пленэру, але і карціны з персанальных калекцый расійскіх мастакоў. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнёў, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, дэлегацыя расійскіх мастакоў, прадстаўнікі ТАА “Расійскі Клуб Праваслаўных Мецэнатаў”, кіраўнікі музеяў, педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі сферы культуры, грамадскасць. Выстава будзе дэманстравацца да 5 лістапада.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў.

Удзельнікі пленэра “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў ” актыўна пагрузіліся ў творчую дзейнасць. Мастакі пішуць на палотнах месцы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, і славутасці, якія становяцца сучаснымі сімваламі нашага любімага горада. Мастакоў з Расіі можна сустрэць за працай на вуліцах і плошчах горада. А яшчэ ў перапынках паміж працай яны назапашваюць ўражанні для творчасці ў музеях, на тэматычных экскурсіях, сустракаючыся з творчай грамадскасцю.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Акцыя “Музейны дзень для мудрага ўзросту”.

Паважаныя гараджане шаноўнага ўзросту! Віншуем Вас са святам! 1 кастрычніка УК “Музей гісторыі Магілёва” абвяшчае акцыю “Музейны дзень для мудрага ўзросту”. У гэты дзень для вас прапануецца бясплатнае наведванне (уваходны білет) для прагляду музейных экспазіцый. Пры сабе мець пенсійнае пасведчанне. Жадаем вам культурнай актыўнасці і моцнага здароўя.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Прэс-канферэнцыя ў рамках пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”

У рамках міжнароднага пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў” 25 верасня ў музеі гісторыі Магілёва адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам дэлегацыі мастакоў з Расіі, прадстаўнікоў выканаўчай улады, устаноў культуры, творчай грамадскасці, карэспандэнтаў сродкаў масавай інфармацыі. У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Клепчукова М.В., упаўнаважаны прадстаўнік агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў” Максіменка В.А., дырэктар УК “Музей гісторыі Магілёва” Бяспанскі С.І. Арганізатары пленэру і мастакі падзяліліся інфармацыяй аб планах не толькі на перыяд пленэру, але і больш доўгатэрміновых праектах, якія могуць быць цікавымі для супрацоўніцтва.

>>>
# play Навіны

Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах.

Ёсць дзівоснае па хараству і прыгажосці месца на Магілёўшчыне – палац Булгакаў у Жылічах, у Кіраўскім раёне. 23 верасня 2023 года, тут упершыню адбылася рэгіянальная культурніцкая акцыя –  “Вераснёўскі фэст. Палац ў Жылічах.” Музей гісторыі Магілёва быў прадстаўлены інтэрактыўнай пляцоўкай – “Магдэбургскі Магілёў”.  Гасцей свята вітаў магілёўскі войт і яго жонка – музейныя супрацоўнікі былі апрануты ў касцюмы XVII стагоддзя. Цікаўныя гледзячы маглі пабачыць панараму старасвецкага Магілёва, макеты замка і ратушы, партрэты вялікіх магілёўскіх асветнікаў – заснавальніка гарадскога летапісання Трафіма Сурты і магілёўскага першадрукара Спірыдона Собаля. Акрамя таго, на выставе…

>>>
# play Выставы Гісторыя Навіны

Галерэя пад адкрытым небам “Мой Магілёў: адзінства вобразаў скрозь час”.

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства на плошчы Адзінства, адкрылася галерэя пад адкрытым небам “Мой Магілёў: адзінства вобразаў скрозь час”. Экспазіцыя ўяўляе сабой своеасаблівы экскурс у мінулае і складаецца з некалькіх гістарычных блокаў – ад гістарычных панарам Магілёва на гравюрах, малюнкаў і фатаграфій горада да панарамных відаў сучаснага Магілёва, дзе кожная фатаграфія – гэта маленькая гісторыя: розныя гістарычныя падзеі, загадкавыя гарадскія вуліцы, простыя чалавечыя асобы , прыгожыя прыродныя пейзажы. Выстава дае магчымасць уявіць, якім бы быў наш горад. Дата заканчэння працы экспазіцыі не ўстаноўлена. Хочацца, каб як мага больш…

>>>
# play Навіны

І рэгіянальнае свята “Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах»

23 верасня ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці адбудзецца І рэгіянальнае свята “Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» у Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі. У гэты дзень для гасцей свята адкрые свае цудоўныя залы адроджаны помнік архітэктуры класіцызму XVIII-XIX стагоддзяў – палац Булгакаў, які сёлета адзначае сваё 200-годдзе. На працягу святочнага дня арганізатарамі падрыхтавана насычаная праграма, адметнасцю якой стане баль у палацы эпохі XIX стагоддзя. Інфармацыя пра білеты і даведкі па тэлефоне +375 2237 74 846 (Установа культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей»). 13.00 – 20.00 у рамках музейнай экспазіцыі “Па старонках гісторыі” Установа…

>>>
# play Навіны

Завяршылася пошукавая экспедыцыя

Завяршылася пошукавая экспедыцыя 52-га асобнага пошукавага батальёна і клуба “ВІККРУ” ў Магілёўскім раёне. Падчас комплексу пошукавых мерапрыемстваў на былой лініі баявога судотыку 1941 г. былі выяўлены і эксгумаваны астанкі васьмі чырвонаармейцаў.Пяць асабістых апазнавальных знакаў перададзены на экспертызу з мэтай устанаўлення імёнаў загінуўшых.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Нясумныя выходныя на выставе “Зорная восень”

У выставачнай зале ЎК “музей гісторыі Магілёва” адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам прадстаўніка магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў Веры Юрковай і студэнтаў Беларускага інстытута правазнаўства.

>>>