Галерэя пад адкрытым небам “Мой Магілёў: адзінства вобразаў скрозь час”.
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства на плошчы Адзінства, адкрылася галерэя пад адкрытым небам “Мой Магілёў: адзінства вобразаў скрозь час”.
Экспазіцыя ўяўляе сабой своеасаблівы экскурс у мінулае і складаецца з некалькіх гістарычных блокаў – ад гістарычных панарам Магілёва на гравюрах, малюнкаў і фатаграфій горада да панарамных відаў сучаснага Магілёва, дзе кожная фатаграфія – гэта маленькая гісторыя: розныя гістарычныя падзеі, загадкавыя гарадскія вуліцы, простыя чалавечыя асобы , прыгожыя прыродныя пейзажы. Выстава дае магчымасць уявіць, якім бы быў наш горад.
Дата заканчэння працы экспазіцыі не ўстаноўлена. Хочацца, каб як мага больш гараджан і гасцей наведалі нашу галерэю пад адкрытым небам.
Выказваем падзяку за арганізацыю работы па падрыхтоўцы і стварэнні выставы калектыву Ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” і Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі.