# play Навіны

Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду.

Міністэрства культуры праводзіць паўторны конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду. Падрабязна па спасылцы: http://kultura.mogilev.by/2022/10/04/%d0%bc%d0%b8%d0%bd%d0%b8%d1%81%d1%82%d0%b5%d1%80%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%be-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d1%8b-%d0%bf%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%be%d0%b4%d0%b8%d1%82-%d0%bf%d0%be%d0%b2%d1%82/

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны праект “Жыццё чалавека”

У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Жыццё чалавека”. Праект уяўляе сабой рэтраспектыву мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. У ім прынялі ўдзел аўтары розных пакаленняў, якія заклікаюць наведвальнікаў на філасофскія разважанні. Выставачны праект “Жыццё чалавека ” адкрые для наведвальнікаў новыя творы выяўленчага мастацтва і стане значнай з’явай у культурным жыцці нашага горада.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставачнага праекта “Жыццё чалавека “

21 верасня ў 17.00 у выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта членаў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Жыццё чалавека ” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. Аўтары розных пакаленняў, сабраных у адной экспазіцыйнай прасторы, выклікаюць наведвальнікаў на разважанні і вядуць дыялог паміж сабой. У экспазіцыі прадстаўлены работы старэйшага пакалення, пераасэнсаванне традыцый і новая мова выяўленчага мастацтва маладых мастакоў. Асацыятыўная форма вобразнай інтэрпрэтацыі становіцца асновай творчай практыкі мастакоў Магілёўшчыны. Мастакі не толькі адлюстроўваюць рэальны, дакументальны факт, але і ставяць пэўную…

>>>
# play # Ратуша Навіны

STICKER-квэст “БІБЛІЯзнатакі” (суместна з @public_libraries_mogilev)

15 верасня ў гарадской ратушы @public_libraries_mogilev быў арганізаваны антуражны STICKER-квэст “БІБЛІЯзнатакі”, прысвечаны Году гістарычнай памяці для навучэнцаў “Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа”. Удзельнікам каманд неабходна было ўспомніць магілёўскія славутасці, гістарычныя падзеі, культурныя традыцыі і інш. Прыемным бонусам стала экскурсія для рабят па “Музею гісторыі горада Магілёва”.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Агульнагарадское свята ў парку Падніколле

1 верасня 2022 года ў парку Падніколле адбылося агульнагарадское свята, прысвечанае Дню ведаў “Звініць званок!”, на якім была прадстаўлена і інфармацыйна-рэкламная пляцоўка музея гісторыі Магілёва.

>>>
# play Навіны

Афіцыйны Telegram-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Атрымліваць актуальную інфармацыю аб ключавых падзеях у сферы культуры? – Гэта магчыма на афіцыйным Telegram-канале Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь! Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь паведамляе аб функцыянаванні афіцыйнага Telegram-канала. Інфармуем вас, што Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь мае свой афіцыйны канал у мэсэнджары Telegram. Далучайцеся да супольнасці і атрымлівайце актуальную інфармацыю аб дзейнасці ведамства і ключавых падзеях у сферы культуры. Падпісацца на рэсурс можна па спасылцы: t.me/minkultrb

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставы «Я – Валерый Плаксін. Арт-75»

31 жніўня ў 17: 00 у выставачнай зале «Музея гісторыі Магілёва» адкрыецца выстава вядомага магілёўскага мастака «Я – Валерый Плаксін. Арт-75» Валерый Мікалаевіч выпускнік факультэта прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэкстыльнага інстытута. З 1978 года Плаксін узначальваў мастацкую майстэрню ААТ «Магатэкс» і больш за трыццаць гадоў займаўся дызайнам тканін, вядомасць аб якіх перасягнула межы Савецкага Саюза, ён стварыў звыш тысячы малюнкаў роспісу па тканіне. А яшчэ паралельна ствараў карціны. Асноўным аб’ектам творчасці майстра з’яўляюцца не падзеі, якія адбываюцца ў жыцці і нават не сама рэальнасць, а ўражанні, разважанні, унутраны свет, эмоцыі… Экспазіцыя…

>>>
# play Навіны

Прафілактычныя відэаролікі антынаркатычнага зместу падрыхтаваныя МУС Рэспублікі Беларусь.

З мэтай процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых наркаманіяй, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, прапануем вашай увазе тэматычныя відэаролікі, падрыхтаваныя МУС Рэспублікі Беларусь. Большасць з іх заснавана на рэальных падзеях. Відэаролікі даступныя для прагляду і запампоўкі па: 1 спасылцы, 2 спасылцы. 1. https://drive.google.com/drive/folders/1Zoihv5rTQ1O5rrpjAxpiUrCwKmkHb5Gv 2. https://www.youtube.com/playlist?list=PLlRf1t5TiLzuggiXFUvYWAkFMTh3Jh2X

>>>