# play # Ратуша Навіны

Сустрэча са старшынёй праўлення ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал”

Сёння ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася сустрэча старшыні праўлення ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал” Маркава Марата Сяргеевіча з работнікамі сферы культуры горада Магілёва ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Клумбавосень”. Фотасправаздача

16 лістапада ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва пачаў працу Арт-праект прадстаўніка Беларускага саюза мастакоў, мастака музея Марыны Несцярук. У арт-праекце, які называецца “Клумбавосень”, прадстаўлены больш за 50 жывапісных палотнаў аўтара. Тут у асноўным яе любімыя жанры-нацюрморты, пейзажы. Але ёсць і кампазіцыі, якія апяваюць гімн прыродзе, а таксама карціны, на якіх адлюстраваны лёгка пазнавальныя месцы Магілёва. Гледзячы на “Клумбувосень”, глядач апускаецца ў калейдаскоп фарбаў, хоць за акном яны бляклыя.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Клумбавосень”

16 лістапада ў 17: 00 у выставачнай зале адбудзецца адкрыццё творчага праекта прадстаўніка Беларускага саюза мастакоў, мастака музея гісторыі Магілёва Марыны Уладзіміраўны Несцярук. Марына Несцярук праяўляе сябе ў розных відах творчасці: манументальна-дэкаратыўны роспіс, жывапіс, ткацтва. Яна аўтар габеленаў, размешчаных у экспазіцыі магілёўскай ратушы, якія выкананы ў тэхніцы ручнога ткацтва, касцюмаў эпохі Магдэбурскага права. Асноўныя і, па словах мастака, любімыя жанры ў жывапісе – нацюрморт і пейзаж. Назва гэтага арт-праекта незвычайна: “Клумбавосень”. На выставе прадстаўлены 58 жывапісных палотнаў аўтара. Яе карціны напоўнены энергіяй, захапленнем свету і радасцю жыцця. Творы Марыны Уладзіміраўны…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставы “Па хвалях памяці”

Выстава выдатнага фотамастака Анатоля Талкачова “Па хвалях памяці” адкрылася 19 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Прызнаны на ўсіх узроўнях майстар аб’ектыва ўжо дзясяты год узначальвае народны фотаклуб «Вясёлка» і па-ранейшаму не толькі сам дэманструе высокае творчае майстэрства, але і актыўна прасоўвае маладых фатографаў, прыўносіць у работу клуба «Вясёлка» ўсё новыя і новыя фарбы. Пасля традыцыйнай цырымоніі адкрыцця Анатоль Талкачоў разам з гледачамі прайшоўся па зале і распавёў пра тое, пры якіх абставінах з’явіліся некаторыя фатаграфіі.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян.

20 кастрычніка прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Музеі гісторыі Магілёва сёння правёў першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада. Разглядаліся пытанні, звязаныя з захаваннем культурнай спадчыны, з захаваннем гістарычных каштоўнасцяў абласнога цэнтра. Сёння 17 новых аб’ектаў Магілёва ўпісаны ў ахоўную зону. Гэтаму пытанню ў абласным цэнтры надаецца асаблівая ўвага. Магілёўцы задавалі пытанні і па тэлефоне, дзякавалі прадстаўніку Міністэрства за падтрымку ўстановам культуры горада, кампетэнтнае рашэнне надзённых праблем, звязаных з захаваннем культурнай спадчыны рэгіёна.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Адзіны дзень інфармавання па тэме: “Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый”

20 кастрычніка ў Музеі гісторыі Магілёва адбыўся Адзіны дзень інфармавання па тэме: “Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый. Імпартазамяшчэнне як нацыянальны праект і комплексная стратэгія развіцця эканомікі». Падчас дня інфармавання першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Грамада В.І. закрануў актуальныя пытанні галіны культуры: павышэнне зарплаты, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, дзейнасці ў сферы правядзення культурных мерапрыемстваў і іншыя. З павагай, УК “Музей гісторыі Магілёва”.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Па хвалях памяці»

З 19 кастрычніка па 13 лістапада ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» пройдзе персанальная выстава Магілёўскага фотамастака Анатоля Фёдаравіча Талкачова «Па хвалях памяці». Займацца фатаграфіяй Анатоль Фёдаравіч пачаў у 1965 годзе падчас тэрміновай службы ў шэрагах паветрана-дэсантных войскаў, пастаянна здымаючы на фота жыццё вайсковай часткі. Захапленне фатаграфіяй працягнулася і пасля дэмабілізацыі. Творчыя прыхільнасці Анатоля Фёдаравіча – класічная фатаграфія, любімыя жанры – пейзаж, партрэт, фотапаляванне. З 1972 года – Талкачоў член народнага фота-кінаклуба «Вясёлка», з 2012 года Анатоль Фёдаравіч нязменны кіраўнік. Прымаў удзел больш чым у 140 гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх…

>>>
# play Выставачная зала Навіны

Урачысты прыём у гонар Дня маці

14 кастрычніка ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбыўся ўрачысты прыём у гонар Дня маці, які правёў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Студнеў. Ордэнамі маці ўзнагародзілі 11 мам, якія выхоўваюць пецярых і больш дзяцей. Ганаровыя граматы і падзякі ад гарадскога выканаўчага камітэта і гарсавета ўручылі шматдзетным мамам, якія паспяваюць не толькі гадаваць дзяцей, але і актыўна праяўляюць сябе ў грамадскім жыцці.

>>>