IN MEMORIAM Пётр Іванавіч Хаванскі (4.03.1959 – 2.05.2024 гг.)
2 траўня перастала біцца сэрца нашага калегі, навуковага супрацоўніка Музея гісторыі Магілёва, Пятра Іванавіча Хаванскага. Пётр Іванавіч быў яркай, неардынарнай асобай, добра вядомай усім краязнаўцам, гісторыкам і ўсім, хто любіў гісторыю роднага горада і Магілёўскага краю. Ён быў «усяедным» – яго цікавіла старажытная і сярэднявечная гісторыя, ён выдатна разбіраўся ў нумізматыцы і баністыкі, але самым яго вялікім запалам, справай усяго жыцця, была гісторыя Вялікай Айчыннай вайны. Ніхто так у дэталях і дробязях не ведаў гісторыю абароны Магілёва ў 1941 годзе, як ведаў ён. Ён жыў знакамітым Буйніцкім полем, яго экскурсіі…
>>>