15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі
15 сакавіка 2024 г. спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона краіны і ўстановы інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фармавання і функцыянавання органаў улады.
Партал ” Магілёў-мой горад!” выпусціў відэаролік пра галоўную апору незалежнай дзяржавы.