# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямнiцы. Карціна Базыля Камарова

Дарагія сябры, з вамі праект «Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета»! Гэты выпуск прысвечаны вядомаму магілёўскаму мастаку Базылю Камарову. У рамках Года міру и стварэння ў выставачнай зале адбылася яго юбілейная выстава  «Шчырасць адзіноты». Экспазіцыя ўключала некалькі мастацкіх цыклаў і серый, а таксама асобных твораў жывапісу і графікі, сабраных у адной зале. Творчасць Базыля Камарова адрозніваецца глыбокай філасофскай праработкай, карціны старога Магілёва, выкананыя з гістарычнай дакладнасьцю, лічацца лепшымі рэканструкцыямі сярэднявечча. У экспазіцыйнай зале музея знаходзіцца карціна Базыля Камарова «Аблога Магілёва войскамі Януша Радзівіла падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай»,…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Навагодні квэст «Ноч чараўніцтва ў Ратушы»

Навагодні квэст “Ноч чараўніцтва ў Ратушы” пройдзе ў Музеі гісторыі Магілёва 29 снежня 2023 года з 21:00 да 23:00. Далёкае мінулае, загадкавыя героі легенд і рэальныя гістарычныя асобы будуць узнікаць на шляхі ўдзельнікаў квэста. Праходзячы лабірынтамі гісторыі, разгадваючы музейныя таямніцы і загадкі, кожны зможа праявіць кемлівасць і знаходлівасць, адчуць камандны дух. Усё таемнае, можа стаць відавочным – у гэтым і ёсць чараўніцтва! Бо за кожным музейным прадметам раскрываецца цэлая эпоха стагоддзяў, стваральнае жыццё гараджан. Чароўныя гукі музыкі ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла створаць атмасферу свята і…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню.

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню адбылося ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” для навучэнцаў малодшых класаў ДУА “СШ №46 г. Магілёва”. У рамках мерапрыемства прайшла аўтарская сустрэча з мастаком керамістам Антонам Ціханаўцам. Удзельнікі пазнаёміліся з работамі мастакоў і самі паспрабавалі памаляваць. Чаяванне і новыя знаёмствы пакінулі добрыя ўражанні ад нянудных выходных.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Запалкачка.

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея. З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета”. Пачатак гэтага артыкула будзе даволі незвычайным, але пра ўсё па парадку. Засваенне агню старажытнымі людзьмі стала пераломным момантам у сацыяльнай эвалюцыі чалавецтва. У познім палеаліце людзі навучыліся здабываць агонь штучным шляхам і аж да сярэдзіны 19 стагоддзя карысталіся крамянёвым крэсівам. І толькі ў 1813 годзе ў Вене была зарэгістраваная першая запалкавая мануфактура па вытворчасці хімічных запалак. Сучасная запалкавая скрынка мала чым адрозніваецца ад свайго далёкага сваяка і так як выглядаў ён не зусім прэзентабельна,…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыўся выставачны праект “ШУМ”

29 лістапада адбылося адкрыццё сумеснага выставачнага праекта “ШУМ” маладых магілёўскіх мастакоў Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава. На экспазіцыйнай пляцоўцы ўзаемадзейнічаюць два віды выяўленчага мастацтва – керамікі і жывапісу. У рамках праекта пройдуць творчыя сустрэчы, майстар-класы для дзяцей і моладзі. Наведаўшы выставу, Вы зможаце акунуцца ў атмасферу мастацтва, якое адцягне вас ад мітусні шумнага горада. Выстава дэманструецца да 17 снежня.

>>>
# play Навіны

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пройдзе з 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года. Арганізатарамі прадугледжана, што ў перыяд правядзення акцыі “Нашы дзеці” сродкі будуць паступаць на разліковыя рахункі РГА “Беларускі дзіцячы фонд” і выкарыстоўвацца для аказання дапамогі дзецям з рэдкімі захворваннямі.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставы “Шум” 29 лістапада

29 лістапада ў 17: 00 у выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё творчага праекта з назвай «Шум». Гэта сумесная выстава двух магілёўскіх аўтараў, прадстаўнікоў магілёўскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава. Адно з тлумачэнняў назвы выставы – пранікненне ў сераду. Гарадская мітусня, шчыльны аўтамабільны трафік, мірскія клопаты, але трапляючы ў выставачную прастору, вы апыняецеся ў цішыні. Бо чысціня ўспрымання, тое, што мы бачым, шмат у чым вызначаецца тым, што мы чуем. Сёння двух аўтараў аб’ядноўвае імкненне да развіцця, пошукі новага, жаданне падзяліцца сваімі творамі і…

>>>