Трагедыя вёскі Гараны.
З дня трагедыі вёскі Гараны Магілёўскага раёна прайшло 80 гадоў. Кожны кавалак тутэйшай зямлі напоўнены болем і пакутамі жыўцом спаленых людзей: пажылых, маладых і толькі якія распачалі жыць. Усіх іх не стала ў адно імгненне – і пачарнела неба над гэтай зямлёй. Страшная доля спасцігла Гараны: загінула больш за 300 чалавек, знішчаныя ўсе 67 дамоў. А бо якое ціхае, утульнае, прыгожае месца! Людзі яго аблюбавалі яшчэ ў XVII стагоддзі, у 1667-м на ўзвышшы побач з возерам паставілі першыя хаты. У 1880-м тут было ўжо 29 дамоў, 210 чалавек паводле перапісу…
>>>