17 верасня 2021 года ў рамках Дня народнага адзінства Музей гісторыі Магілёва расчыніў дзверы для бясплатнага наведвання жадаючых азнаёміцца з гісторыяй роднага горада.
>>>Author: ratusha_adm
17 верасня 2021 года ў Музеі гісторыі Магілёва прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю гарадской Вахты памяці “Я ў служэнні верным Айчыне клянуся” і адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшае нясенне Вахты памяці сярод устаноў адукацыі за 2020/2021 навучальны год.
>>>Дзень народнага адзінства
2021 год абвешчаны ў Беларусі Годам народнага адзінства, згуртаванасці, салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Да Дня народнага адзінства, які будзе адзначацца 17 верасня, УК “Музей гісторыі Магілёва” прапануе пешую экскурсію “Магілёў – горад адзінства і згоды: шлях праз стагоддзі “(14.00 – збор каля Ратушы), а таксама з 14.00 да 17.00 у Музеі гісторыі Магілёва пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй “Мы такія розныя, але мы – разам”
>>>Урачыстая цырымонія ўручэння медалёў
У Музеі гісторыі Магілёва прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння медалёў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі “За заслугі ва ўшанаванні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны” і знакаў адзнакі «За адзнакі ў пошукавым руху» III ступені. Такімі высокімі ведамаснымі ўзнагародамі адзначана сем пошукавікаў Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру».
>>>Выстава “Вобразы натхнення”
2 верасня 2021 года ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася калектыўная выстава работ членаў Магілёўскага аддзялення Беларускага Саюза мастакоў “Вобразы натхнення”, прысвечаная 55-годдзю выставачнай залы. Прадстаўлены праект з’яўляецца сваеасаблівым вынікам мінулага творчага сезону, кожная праца на выставе – асобная гісторыя, расказаная індывідуальнай мовай аўтара. Праект будзе працаваць да 26 верасня ўключна.
>>>Выстава Беларускага Саюза мастакоў
Традыцыйна восень у выставачнай зале пачнецца з выставы Магілёўскай абласной арганізацыі ГА Беларускага Саюза мастакоў. Гэта своеасаблівая справаздача мастакоў аб тым, што зроблена за год. Але, у гэтым годзе яна прымеркавана да 55-годдзя выставачнай залы УК «Музей гісторыі Магілёва» і будзе праходзіць у пашыраным фармаце, у экспазіцыі – працы маладых невядомых аўтараў. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны шматгранна – ад рэалістычных твораў да абстрактных. У экспазіцыі будуць прадстаўлены: скульптура Андрэя Вараб’ёва, Уладзіміра Конанава, Андрэя Мінькова, кераміка Антона Ціханаўца і Уладзіміра Пахоўцава, жывапіс і графіка Барыса Первунінскіх, Леніны Сіваковай, Галіны Конанавай, Юрыя…
>>>Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні”
Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні” – гэта персанальная творчая справаздача аўтара за 35 гадоў. У экспазіцыі і першыя чорна-белыя здымкі, зробленыя падчас заняткаў у дзіцячым фотакружцы, і сучасныя лічбавыя фатаграфіі са спартыўных спаборніцтваў, а таксама родны Магілёў зверху, вясельныя сюжэты, пейзажы і жанравыя здымкі.
>>>Дакументальны фільм: “Дняпроўскі рубеж”
Карэспандэнты Тульскага тэлебачання знялі фільм “Дняпроўскі рубеж”. Ён прысвечаны абароне і вызваленню горада Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1998 годзе Магілёў і Тула сталі пабрацімамі. Беларусаў і расіян аб’ядноўвае гістарычная памяць: сфарміраваная ў Туле стралковая дывізія ўдзельнічала ў абароне Магілёва летам 1941-га, спыніўшы прасоўванне фашысцкіх войскаў на Маскву. Паглядзець і спампаваць фільм Вы можаце па спасылцы: Дакументальны фільм: “Дняпроўскі рубеж”
>>>Фотасправаздача
25 ліпеня 2021 у выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” ў рамках выставы “Вайна – зусім не феерверк”, прымеркаванай да 80-годдзя абароны горада, адбыўся флэшмоб для інвалідаў дзённага знаходжання Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Магілёва.
>>>