# play # Ратуша Гісторыя Навіны

12 лістапада ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася ўрачыстая перадача баявой узнагароды-ордэна Славы III ступені, якая была знойдзена выпадкова ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Таццянай Віктараўнай Афаневіч, якая далей будзе перададзеная сваякам яе ўладальніка. Імя героя Любушак Уладзімір Васільевіч, 1925 гр., Беларуская ССР, Магілёўская вобл., Бялыніцкі р-н, в. Забавы, у 1944 годзе ва ўзросце 19 гадоў быў прызваны на службу Бялыніцкім РВК, прайшоў вайну і цудам застаўся жывы. Кулямётчык, узнагароду атрымаў у 1945 годзе за падаўленне 2-х агнявых кропак, забіў пры гэтым 12 нямецкіх салдат. Удзельнічаў ва ўзяцці Кёнігсберга. Быў паранены,…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Збор сродкаў на куплю рарытэту

УК “Музей гісторыі Магілёва” пачаў мэтавы збор добраахвотных дабрачынных ахвяраванняў на куплю яшчэ аднаго рарытэту. Гэта 2 невялікіх трохграневых срэбных злітка, якія ў пісьмовых крыніцах называюцца паловаю (фотаздымак ўзят з інтэрнэту і носіць азнаямленчы характар). Яны з’яўляліся аплатнымі сродкамі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і суседніх славянскіх зямель. Датуюцца другой паловай XIV-канцом XV стагоддзяў. Сродкі можна перавесці на дабрачынны рахунак установы або пакласці ў грашовую скрыню для ахвяраванняў, якая знаходзіцца на 2-ым паверсе музея. Рэквізіты рахунку для пералічэння дабрачынных узносаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы УК “Музей гісторыі Магілёва” і развіццё…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя першая: “Дэкаратыўная талерка”

Дарагія сябры і шчырыя прыхільнікі нашага музея! Мы запускаем інфармацыйны праект “Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета” і кожны тыдзень будзем знаёміць вас з адным з іх. Вядома, большасць з вас ведае, што прадметы, якія мы бачым у экспазіцыйных залах, гэта толькі “вішанька на торце”. Асноўная частка музейных “скарбаў” знаходзіцца ў спецыяльных памяшканнях-сховішчах. Што ж такое музейныя фонды і як яны камплектуюцца? Якія загадкі і цікавыя гісторыі яны захоўваюць? Аб гэтым і многім іншым наш новы праект. Гісторыя першая. Нядаўна ў музей прынеслі вельмі цікавы прадмет. Яго аналагаў няма…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

ВОСЕНЬСКІЯ КАНІКУЛЫ Ў МУЗЕІ Усе, каму цікавая гісторыя нашага горада, могуць стаць сведкамі неверагодных падарожжаў у загадкавы і займальны свет музея. Вас чакаюць: займальныя заняткі, віктарыны, квэсты, экскурсіі, мноства сюрпрызаў…. А таксама: унікальная выстава “Дзіўны свет павукоў» і многае іншае…. СЯШАЙЦЕСЯ!!! ЗАПІС ПА ТЭЛ. 78 59 68, 76 86 30

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

з 27.10 па 28.11.2021 г.

УВАГА!!! УВАГА!!! УСІХ ЖАДАЮЧЫХ!!! З 27 кастрычніка па 28 лістапада выставачная зала музея гісторыі Магілёва запрашае на ўнікальную выставу “Дзіўны свет павукоў”. На выставе прадстаўлены жывыя экспанаты: карлікавыя павукі і павукі-гіганты, скарпіёны, Яшчаркі, гіганцкія прусакі, афрыканскія кіўсякі. У экспазіцыі больш за 20 акварыўмаў з насельнікамі. На нашай планеце жыве мноства дзіўных істот. Аднымі з самых загадкавых і страшных прадстаўнікоў жывёльнага свету з’яўляюцца павукі. Гэтыя стварэння, якія выклікаюць змешаныя пачуцці, распаўсюджаныя паўсюдна. Наведвальнікі экспазіцыі змогуць бліжэй разгледзець гэтых насельнікаў планеты. Самыя смелыя маюць магчымасць патрымаць у руках нашых гадаванцаў. На сценах…

>>>
# play # Ратуша Выставы Гісторыя Навіны

Відэа экскурсія па ратушы горада Магілёва для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Экскурсію вядзе навуковы супрацоўнік установы культуры “Музей гісторыі Магілёва” Ірына Трафімава.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава “У аб’ектыве-фатограф”

29 верасня ў 17-00 у выставачнай зале ўстановы культуры «Музей гісторыі Магілёва “адбудзецца адкрыццё фотавыставы “У аб’ектыве-фатограф”. У экспазіцыі здымкі дваццаці сямі аўтараў, на якіх адлюстраваныя толькі фатографы. Сярод іх і вельмі вядомыя ў былым СССР, напрыклад, такія як ваенныя карэспандэнты Яўген Халдзей, Усевалад Тарасевіч і Аляксандр Дзітлаў, і невядомыя, якія выпадкова трапілі ў аб’ектыў калегаў дзе-то на вуліцах, у падарожжах або на гарадскіх святах. Героямі фатаграфій з’яўляюцца таксама члены народнага фотаклуба “Вясёлка”: Адам Рагоўскі, Зіновій Шэгельман, Павел Цішкоўскі, якія стаялі ля вытокаў стварэння гарадскога фотаклуба, бо ў студзені 2022…

>>>
# play Гісторыя Навіны

ВЕСЦІ З ВАХТЫ ПАМЯЦІ. СМАЛЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ. РАСІЯ 10 верасня 2021 года ў Смаленскай вобласці Глінкаўскі раён в.Клемятiна праходзілі палявыя пошукавыя работы, у якіх удзельнічалі байцы 33 атрадаў (229 чалавек) са Смаленскай, Ніжагародскай, Уладзімірскай, Бранскай абласцей, г. Масквы і асобныя прадстаўнікі г. Самары і Прыморскага краю. У выніку пошукавых работ былі падняты астанкі 33 байцоў, знойдзены 5 медальёнаў, 1 падпісная рэч. Імя аднаго загінулага ўстаноўлена – гэта КРОЛЬ ДАВIД ЛЕЙЗЯРОВІЧ г. Магілёў БССР, 1912 года нараджэння. Пражываў: вуліца Вялікая Грамадзянская 44. Прапрацоўваецца пытанне аб пошуку сваякоў для абвесткі.

>>>