Музейныя таямніцы. Слуцкі пояс.
Нядаўна экспазіцыя «Музея гісторыі Магілёва» папоўнілася ўнікальным экспанатам – арыгінальным слуцкім поясам. Арганізатарам вытворчасці паясоў у Рэчы Паспалітай выступіў у XVIII стагоддзі нясвіжскі магнат Міхаіл Радзівіл, які запрасіў да сябе з Турцыі армянскага майстра Аванеса Маджаранца, які называўся пазней на польскі манер Янам Маджарскім. Напэўна, нямногія ведаюць, што на адзін выраб ішло да 200 г золата і каля 60 г срэбра (залатыя, пазалочаныя і сярэбраныя ніткі ўпляталіся ў шаўковую аснову), што, напрыклад, на слуцкай «персіярне» ў 1796 годзе на 24 станках было зроблена 200 паясоў коштам ад 50 да 75…
>>>