# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны праект Вадзіма Красоўскага “Табе, мой Магілёў прысвячаю”

Да 755-годдзя горада Магілёва 1 ліпеня а 12:00 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта Вадзіма Красоўскага “Табе, мой Магілёў прысвячаю”. Аўтар назваў выставу “Iлюзія твараў 5: 0. Адценні жыцця”. Вадзім Красоўскі, творчы псеўданім Вадзіс, беларускі мастак, ураджэнец г. Магілёва. Асноўны жанр, у якім ён працуе – Партрэтная графіка. І ў дадзеным выставачным праекце прадстаўлены графічныя партрэты аўтара. Але асноўную частку экспазіцыі складуць партрэты з манет, выкананыя аўтарам. Ідэя стварыць такую калекцыю партрэтаў ўзнікла ў 2015 годзе. Гэтую тэхніку аўтар назваў “Facemony illusion” – у свабодным перакладзе гучыць як “ілюзія твараў, створаных з…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Рэпартаж партала Magilev.by з выставы “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”

У 1941 годзе малады нямецкі мастак Вальтэр Віхман быў удзельнікам вайны гітлераўскай Германіі супраць Савецкага Саюза. Знаходзячыся на акупаваных тэрыторыях, у тым ліку цяперашняй Беларусі, ён рабіў замалёўкі таго, што яго здзівіла і ўразіла. З 15 чэрвеня 32 працы, на якіх адлюстраваныя Мінск, Магілёў, Бялынічы і Орша 1941 года, могуць убачыць і магілёўцы ў рамках праекта «Беларусь 1941». Ён будзе працаваць па 30 чэрвеня. Больш падрабязна ў рэпартажы партала Magilev.by

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Часовая экспазіцыя “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”

15 чэрвеня 2022 года ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Вальтэр Віхманн: Беларусь 1941”. Мастацкая экспазіцыя створана на аснове 32 графічных работ з серыі “Беларусь 1941”, перададзеных у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 2021 г. нявесткай мастака Элізабэт Віхманн. Нямецкі графік і жывапісец Вальтэр Вихманн, будучы маладым мастаком і ўдзельнікам вайны гітлераўскай Германіі супраць СССР стаў сведкам жахаў вайны і жудасных пакут людзей. Ён актыўна замалёўваў усё тое, што адбывалася вакол яго: жах, смерць, пакуты, разруху. Дзякуючы хуткаму ўспрыманню навакольнага свету, ён…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей»

Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей» адкрылася ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Праект праводзіўся ў абласным цэнтры ўжо пяты раз. Удзел у ім прынялі мастакі з Магілёва, Мінска і Масквы. Усе створаныя імі работы прысвечаны Магілёву. – Калі людзі прыязджаюць з розных рэгіёнаў, краін у іншы горад, яны бачаць па-іншаму тое, што мясцовым жыхарам здаецца штодзённым. Гэта новы погляд на звыклыя рэчы, – адзначыў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”

З 29 мая па 5 чэрвеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” будзе праходзіць арт-праект, па выніку якога будзе арганизавана выстава карцін мастакоў пад назвай “Магілёў вачыма гасцей”.

>>>