Category: Выставачная зала
Арт-праект “Камунікацыі”
З 5 па 29 мая ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” дэманструецца арт-праект магілёўскіх мастакоў Леніны Сіваковай і Юрыя Несцярука. Праект называецца «Камунікацыі» і ўяўляе больш за 40 твораў жывапісу. Выхаванцы Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Леніна Сівакова і Юрый Несцярук з першых творчых крокаў імкнуліся ствараць мастацкія вобразы выразнай творчай мовай. Асновы сваіх стыляў аўтары звязваюць з пераасэнсаваннем мастацкіх тэндэнцый пачатку XX стагоддзя-сімвалізму, супрэматызму. Мастакі не прымаюць натуралістычную праўдападобнасць ў творчасці, імкнуцца да перадачы не знешняй формы аб’екта або з’явы, а яго сутнасці. Камунікацыя ў шырокім сэнсе-гэта апасродкаванае і…
>>>Відэа з выставы “Духоўная спадчына”
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Адкрыццё выставы «Духоўная спадчына»
6 красавіка 2022 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася выстава «Духоўная спадчына». У складзе экспазіцыі-Беларускія іконы XIX стагоддзя, рэлігійныя кнігі XVIII-XIX стагоддзяў, нацельныя крыжы, іконкі, медальёны, а таксама жывапіс і графіка мастакоў Магілёўшчыны. Ёсць магчымасць не проста ўбачыць іконы, напісаныя сто-дзвесце гадоў таму, але і даведацца асаблівасці іканапісу таго перыяду. Рэпартаж з адкрыцця выставы апублікаваны на партале Magilev.by па спасылцы: “У Магілёве адкрылася выстава абразоў і карцін з выявай святынь Беларусі”
>>>Выстава «Духоўная спадчына»
6 красавіка ў 16 гадзін у выставачнай зале ўстановы культуры «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставы «Духоўная спадчына», якая будзе дзейнічаць да 24 красавіка. Гэта сумесны праект Беларускага Саюза мастакоў, мастакоў Магілёўшчыны і музея гісторыі Магілёва. У экспазіцыі прадстаўлены: беларускія абразы XIX стагоддзя, рэлігійныя кнігі XYIII-XIX стагоддзяў, нацельныя крыжы розных канфесій, абразкі, медальёны, жывапіс і графіка мастакоў Магілёўшчыны з выявамі святынь Беларусі. Духоўная спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка адчуваць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязяў з роднай зямлёй. Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў,…
>>>Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрнат наведалi выставачны праект “Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату”
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрнат падчас наведвання выставачнага праекта “Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату”. Гэты праект паказвае ўсю шматграннасць людзей са свету тату, дэманструе, што тату-майстар-гэта паўнавартасны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. Хлопцы змаглі пазнаёміцца з эскізамі, фатаграфіямі, графікай, жывапісам, скульптурамі і арт-аб’ектамі, звязанымі з светам татуіроўкі. А каб канчаткова пагрузіцца ў свет тату, яны з захапленнем выконвалі заданні тэматычнага квэста.
>>>Масленіца!
Выставачная зала УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае ўсіх жадаючых праводзіць зіму і адсвяткаваць прыход вясны!!! Чакаем вас 6 сакавіка ў 13.00 па адрасе: Болдзіна, 1 Прыходзьце і прыводзьце сяброў!!! Запіс па тэл. 76 86 30
>>>«Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату» (12+)
Музей гісторыі Магілёва і LIBRA запрашаюць гледачоў наведаць новы выставачны праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату». Унікальны праект аб татуіроўках можна будзе ўбачыць у Выставачнай зале Магілёва (Магілёў, вул. Першамайская, 5-49) з 18 лютага па 3 красавіка 2022 г. Па некаторых дадзеных, татуіроўкі з’явіліся ніяк не менш 25-30 тысяч гадоў таму. Праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату» пакажа ўсю шматграннасць людзей са свету тату, прадэманструе вам, што тату-майстар – гэта паўнавартасны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. У экспазіцыі будуць прадстаўлены эскізы, фатаграфіі, графіка, жывапіс, скульптуры і арт-аб’екты,…
>>>Выстава незвычайных малюнкаў
Выстава незвычайных малюнкаў пройдзе ў салоне выставачнай залы з 9 па 27 лютага. Арганізатарамі выставы “Дакрананне да колеру” выступілі УК “Музей гісторыі Магілёва” і ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. У экспазіцыі малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа па манатыпіі Магілёўскага мастака Кацярыны Паповай. У гэтых працах уласны творчы почырк кожнага дзіцяці, яны першапачаткова ўнікальныя і непаўторныя, як непаўторны іх погляд на свет.
>>>