# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя трэцяя: “Пісьмовы прыбор з элітным гадзіннікам”

Добры дзень, паважаныя сябры! Традыцыйна ў чацвер мы прадстаўляем вашай увазе працяг інфармацыйнага праекта “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. У фондах музея захоўваецца і мемарыяльныя рэчы. Напрыклад, адметны пісьмовы прыбор з элітным гадзіннікам “Агат” Залатаўстаўскага гадзіннікавага завода. Створаны ў 1960-я гады ў дызайне папулярнай на той час тэмы космаса. Першапачаткова асадка была с залатым пяром 583 пробы 0,4 г., пазней была заменена на шарыкавую. Такія пісьмовыя прыборы маглі сабе дазволіць буйныя кіраўнікі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі. Прыбор, які вы бачыце на фота, належыў нашаму славутаму земляку –…

>>>
# Ратуша Выставы Гісторыя Навіны

Фотавыстава «Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе»

У музеі гісторыі Магілёва адкрылася фотавыстава «Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе». Вежы горада… Яны стваралі непаўторны ciлуэт i воблік, paбілі кожны горад асаблівым i пазнавальным. Ля ix падножжа міналi падзеі i лёсы, крывавыя войны i святы. Людзi руйнавалі свае вежы i наноў адбудоўвалі. Шмат зведала i ратушная вежа, самая высокая i прыгожая. Візітоўкa Магілёва i яго гонар. Як птушка-фенікс яна адрадзілася пасля знішчэння i гадоў забыцця. Зараз пад гукi роўнага ходу гадзінніка прапануем уявіць, як жа выглядала сама ратуша i наваколлі дзесяцігоддзі таму, як змяняўся пейзаж і людзі. І вышыні вежы,…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя другая: “Статут ВКЛ 1594-1595 гг.”

Дарагія сябры! Мы працягваем інфармацыйны праект “Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета”. І сёння пазнаёмім вас з яшчэ адным унікальным музейным прадметам. І хоць ён знаходзіцца не ў сховішча, а выстаўлены ў экспазіцыі музея, абысці бокам яго гісторыю мы не можам. Гісторыя другая. Амаль 10 гадоў таму ў фонды музея паступіла ўнікальная кніга. Акрамя самавітага ўзросту – ёй амаль паўтысячагоддзя, кніга з’яўляецца эталонам юрыдычнай практыкі таго часу, а некаторыя з яе артыкулаў не страцілі актуальнасці і ў наш час. Напэўна, многія з вас здагадаліся, што гаворка пойдзе аб Статуце…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

12 лістапада ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася ўрачыстая перадача баявой узнагароды-ордэна Славы III ступені, якая была знойдзена выпадкова ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Таццянай Віктараўнай Афаневіч, якая далей будзе перададзеная сваякам яе ўладальніка. Імя героя Любушак Уладзімір Васільевіч, 1925 гр., Беларуская ССР, Магілёўская вобл., Бялыніцкі р-н, в. Забавы, у 1944 годзе ва ўзросце 19 гадоў быў прызваны на службу Бялыніцкім РВК, прайшоў вайну і цудам застаўся жывы. Кулямётчык, узнагароду атрымаў у 1945 годзе за падаўленне 2-х агнявых кропак, забіў пры гэтым 12 нямецкіх салдат. Удзельнічаў ва ўзяцці Кёнігсберга. Быў паранены,…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Збор сродкаў на куплю рарытэту

УК “Музей гісторыі Магілёва” пачаў мэтавы збор добраахвотных дабрачынных ахвяраванняў на куплю яшчэ аднаго рарытэту. Гэта 2 невялікіх трохграневых срэбных злітка, якія ў пісьмовых крыніцах называюцца паловаю (фотаздымак ўзят з інтэрнэту і носіць азнаямленчы характар). Яны з’яўляліся аплатнымі сродкамі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і суседніх славянскіх зямель. Датуюцца другой паловай XIV-канцом XV стагоддзяў. Сродкі можна перавесці на дабрачынны рахунак установы або пакласці ў грашовую скрыню для ахвяраванняў, якая знаходзіцца на 2-ым паверсе музея. Рэквізіты рахунку для пералічэння дабрачынных узносаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы УК “Музей гісторыі Магілёва” і развіццё…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя першая: “Дэкаратыўная талерка”

Дарагія сябры і шчырыя прыхільнікі нашага музея! Мы запускаем інфармацыйны праект “Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета” і кожны тыдзень будзем знаёміць вас з адным з іх. Вядома, большасць з вас ведае, што прадметы, якія мы бачым у экспазіцыйных залах, гэта толькі “вішанька на торце”. Асноўная частка музейных “скарбаў” знаходзіцца ў спецыяльных памяшканнях-сховішчах. Што ж такое музейныя фонды і як яны камплектуюцца? Якія загадкі і цікавыя гісторыі яны захоўваюць? Аб гэтым і многім іншым наш новы праект. Гісторыя першая. Нядаўна ў музей прынеслі вельмі цікавы прадмет. Яго аналагаў няма…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

ВОСЕНЬСКІЯ КАНІКУЛЫ Ў МУЗЕІ Усе, каму цікавая гісторыя нашага горада, могуць стаць сведкамі неверагодных падарожжаў у загадкавы і займальны свет музея. Вас чакаюць: займальныя заняткі, віктарыны, квэсты, экскурсіі, мноства сюрпрызаў…. А таксама: унікальная выстава “Дзіўны свет павукоў» і многае іншае…. СЯШАЙЦЕСЯ!!! ЗАПІС ПА ТЭЛ. 78 59 68, 76 86 30

>>>
# play # Ратуша Выставы Гісторыя Навіны

Відэа экскурсія па ратушы горада Магілёва для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Экскурсію вядзе навуковы супрацоўнік установы культуры “Музей гісторыі Магілёва” Ірына Трафімава.

>>>
# play # Ратуша Навіны

17 верасня 2021 года ў рамках Дня народнага адзінства Музей гісторыі Магілёва расчыніў дзверы для бясплатнага наведвання жадаючых азнаёміцца з гісторыяй роднага горада.

>>>
# play # Ратуша Навіны

17 верасня 2021 года ў Музеі гісторыі Магілёва прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю гарадской Вахты памяці “Я ў служэнні верным Айчыне клянуся” і адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшае нясенне Вахты памяці сярод устаноў адукацыі за 2020/2021 навучальны год.  

>>>