І рэгіянальнае свята “Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах»
23 верасня ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці адбудзецца І рэгіянальнае свята “Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» у Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі. У гэты дзень для гасцей свята адкрые свае цудоўныя залы адроджаны помнік архітэктуры класіцызму XVIII-XIX стагоддзяў – палац Булгакаў, які сёлета адзначае сваё 200-годдзе. На працягу святочнага дня арганізатарамі падрыхтавана насычаная праграма, адметнасцю якой стане баль у палацы эпохі XIX стагоддзя. Інфармацыя пра білеты і даведкі па тэлефоне +375 2237 74 846 (Установа культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей»). 13.00 – 20.00 у рамках музейнай экспазіцыі “Па старонках гісторыі” Установа…
>>>