# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава Беларускага Саюза мастакоў

Традыцыйна восень у выставачнай зале пачнецца з выставы Магілёўскай абласной арганізацыі ГА Беларускага Саюза мастакоў. Гэта своеасаблівая справаздача мастакоў аб тым, што зроблена за год. Але, у гэтым годзе яна прымеркавана да 55-годдзя выставачнай залы УК «Музей гісторыі Магілёва» і будзе праходзіць у пашыраным фармаце, у экспазіцыі – працы маладых невядомых аўтараў. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны шматгранна – ад рэалістычных твораў да абстрактных. У экспазіцыі будуць прадстаўлены: скульптура Андрэя Вараб’ёва, Уладзіміра Конанава, Андрэя Мінькова, кераміка Антона Ціханаўца і Уладзіміра Пахоўцава, жывапіс і графіка Барыса Первунінскіх, Леніны Сіваковай, Галіны Конанавай, Юрыя…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні”

Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні” – гэта персанальная творчая справаздача аўтара за 35 гадоў. У экспазіцыі і першыя чорна-белыя здымкі, зробленыя падчас заняткаў у дзіцячым фотакружцы, і сучасныя лічбавыя фатаграфіі са спартыўных спаборніцтваў, а таксама родны Магілёў зверху, вясельныя сюжэты, пейзажы і жанравыя здымкі.

>>>
# play Гісторыя Навіны

Дакументальны фільм: “Дняпроўскі рубеж”

Карэспандэнты Тульскага тэлебачання знялі фільм “Дняпроўскі рубеж”. Ён прысвечаны абароне і вызваленню горада Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1998 годзе Магілёў і Тула сталі пабрацімамі. Беларусаў і расіян аб’ядноўвае гістарычная памяць: сфарміраваная ў Туле стралковая дывізія ўдзельнічала ў абароне Магілёва летам 1941-га, спыніўшы прасоўванне фашысцкіх войскаў на Маскву. Паглядзець і спампаваць фільм Вы можаце па спасылцы: Дакументальны фільм: “Дняпроўскі рубеж”

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотасправаздача

25 ліпеня 2021 у выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” ў рамках выставы “Вайна – зусім не феерверк”, прымеркаванай да 80-годдзя абароны горада, адбыўся флэшмоб для інвалідаў дзённага знаходжання Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Магілёва.

>>>
# play Гісторыя Навіны Навука

Зборнiк навуковых артыкулаў удзельнiкаў ХІІ Мiжнароднай навуковай канферэнцыi

25-26 чэрвеня 2021 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная 80-годдзю гераічнай абароны Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Зборнiк навуковых артыкулаў удзельнiкаў ХІІ Мiжнароднай навуковай канферэнцыi можна спампаваць тут: https://museumhm.by/wp-content/uploads/2021/07/70-2021-pl-tjekst-hii-kanferjencyja-2021.pdf

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Вайна – зусім не феерверк”

У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрылася выстава “Вайна – зусім не феерверк”, прысвечаная 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва ў ліпені 1941 года. Выстава арганізавана ўстановай культуры “Музей гісторыі Магілёва”, дзяржаўнай установай адукацыі “Цэнтр пазашкольнай работы “Юнацтва”, ваенна-пошукавай секцыяй Беларускага рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, установай культуры ” Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е. Р. Раманава». Экспазіцыя паказвае, што вайна – гэта не святочны феерверк, а штодзённая тытанічная праца салдата на вайне, дзе пастаянная небяспека, свішчуць кулі і рвуцца снарады. Вайна – гэта жах і трагізм палону.…

>>>
Навіны

Інтэрнэт-сайт, прысвечаны Году народнага адзінства, пачаў работупа адрасе www.godedinstva.by. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Людзі, падзеі і традыцыі-усё, што нас аб’ядноўвае, прадстаўлена на сайце года народнага адзінства. На партале можна ўбачыць рэпартажы з рэгіёнаў і сталіцы аб ініцыятывах, якія аб’ядноўваюць людзей дзеля агульнай справы, пачынаючы ад добраўпарадкавання населеных пунктаў да аднаўлення помнікаў. Распавядаецца аб простых людзях, якія праяўляюць ініцыятыву і ўносяць ўклад у развіццё сваёй малой радзімы. Дадзеныя матэрыялы сабраны ў рубрыках “ініцыятывы” і “людзі”. У рубрыцы “Гісторыя” акумулююцца матэрыялы аб славутасцях Беларусі, яе багатай гістарычнай спадчыне, выбітных людзей. У рубрыках “традыцыі” і “творчасць” сабраныя матэрыялы, прысвечаныя народным абрадам і звычаям, уменням майстроў, якія…

>>>
# play Выставы Навіны

Віртуальны тур па экспазіцыі музея “Цягнік Перамогі»

“Цягнік Перамогі” – маштабны гісторыка-асветніцкі праект, створаны ў Расійскай Федэрацыі камандай творчай майстэрні “Неўскі баталіст” сумесна з медыягрупай “Чырвоны квадрат” , пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, ААТ “Расійскія чыгункі” і грамадскай арганізацыі “Валанцёры перамогі” ў рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў і правядзення Года памяці і славы ў Расіі. У першы рэйс цягнік адправіўся з Беларускага вакзала Масквы ў кастрычніку 2020 года. За час працы музей наведалі больш за 100 тысяч чалавек з 43 гарадоў Расійскай Федэрацыі. Дадзены праект уяўляе сабой унікальную…

>>>
# play # Ратуша Навіны

XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

25-26 чэрвеня 2021 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбудзецца XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная 80-годдзю гераічнай абароны Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Для ўдзелу ў канферэнцыі, якая праводзіцца раз на два гады, зарэгістраваліся каля 65 навукоўцаў і даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Арменіі. Канферэнцыя будзе ўключаць пленарнае пасяджэнне, працу над тэматычнымі секцыямі, а таксама шэраг публічных лекцый вядучых навукоўцаў па гісторыі і культуры Магілёва, сустрэчы з гарадскімі ўладамі. Супрацоўніцтва навукоўцаў і ўладаў горада было плённым у справе захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны…

>>>