Арт-праект “Камунікацыі”
З 5 па 29 мая ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” дэманструецца арт-праект магілёўскіх мастакоў Леніны Сіваковай і Юрыя Несцярука. Праект называецца «Камунікацыі» і ўяўляе больш за 40 твораў жывапісу. Выхаванцы Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Леніна Сівакова і Юрый Несцярук з першых творчых крокаў імкнуліся ствараць мастацкія вобразы выразнай творчай мовай. Асновы сваіх стыляў аўтары звязваюць з пераасэнсаваннем мастацкіх тэндэнцый пачатку XX стагоддзя-сімвалізму, супрэматызму. Мастакі не прымаюць натуралістычную праўдападобнасць ў творчасці, імкнуцца да перадачы не знешняй формы аб’екта або з’явы, а яго сутнасці. Камунікацыя ў шырокім сэнсе-гэта апасродкаванае і…
>>>