# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей»

Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей» адкрылася ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Праект праводзіўся ў абласным цэнтры ўжо пяты раз. Удзел у ім прынялі мастакі з Магілёва, Мінска і Масквы. Усе створаныя імі работы прысвечаны Магілёву. – Калі людзі прыязджаюць з розных рэгіёнаў, краін у іншы горад, яны бачаць па-іншаму тое, што мясцовым жыхарам здаецца штодзённым. Гэта новы погляд на звыклыя рэчы, – адзначыў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Экскурсія “Па месцах габрэйскай гісторыі Магілёва”.

Супрацоўнікамі Музея гісторыі Магілёва распрацаваны тэматычны музейны занятак (экскурсія) “Па месцах габрэйскай гісторыі Магілёва”. Ён уключае  ў  сябе наведванне месцаў, звязаных з гісторыяй як уласна Магілёва, так і габрэйскай супольнасці: гандлёвую плошчу, Школішча, габрэйскую рамесную вучэльню, вул. Вялікую Садовую (Ленінскую), будынак Талмуд-Торы (вул. Карла Маркса), могілкі і памятный знак на месцы гета. Экскурсія аўтобусна-пешаходная, працягласццю 2 гадзіны.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”

З 29 мая па 5 чэрвеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” будзе праходзіць арт-праект, па выніку якога будзе арганизавана выстава карцін мастакоў пад назвай “Магілёў вачыма гасцей”.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Ноч музеяў -2022. Фотасправаздача

20 мая ў УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося культурна-забаўляльнае мерапрыемства ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Можна сказаць, што ў 2022 годзе Музей гісторыі Магілёва зрабіў усё магчымае, каб дагадзіць усім сваім наведвальнікам.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Прэзентацыя экспазіцыі “Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі”

07.05.2022 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася прэзентацыя экспазіцыі “Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі” у імя памяці тых, хто здзейсніў подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы з вамі павінны памятаць пра нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў! Тых, хто прайшоў усю вайну і прынёс нам гэтую Перамогу! Менавіта светлая і добрая памяць аб доблесных подзвігах нашых ветэранаў дапамагае нам сустракаць новыя рассветы і радавацца мірнаму небе…

>>>