# play # Ратуша Навіны

10 верасня прайшла экскурсія для людзей з асаблівымі патрэбамі

Ужо неаднаразова Музей гісторыі Магілёва прымяняе інклюзіўную форму музейнай камунікацыі, якая дазваляе людзям з асаблівымі патрэбамі знаходзіцца ў прасторы музея незалежна, на роўных умовах з іншымі людзьмі. 10 верасня члены Магілёўскай пярвічнай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” здзейснілі займальны шпацыр па гістарычным цэнтры горада і Магілёўскай ратушы.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Інтэрактыўная пляцоўка УК “Музей гісторыі Магілёва” на агульнагарадскім свяце “Дзеці за шчаслівую будучыню”

Інтэрактыўная пляцоўка УК “Музей гісторыі Магілёва” на агульнагарадскім свяце “Дзеці за шчаслівую будучыню”, прысвечаным Дню ведаў. На пляцоўцы можна было пазнаёміцца з дзейнасцю музея. Каб будучыня была стваральнай і пазітыўнай, трэба ведаць гісторыю сваёй краіны, горада, свайго роду, у гэтым і можа дапамагчы Музей гісторыі горада. Віншуем з Днём ведаў і запрашаем усіх юных сяброў, бацькоў і педагогаў на нашыя музейныя заняткі, экспазіцыі і выставы.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны арт-праект “Зорная восень”

У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрыўся арт-праект “Зорная восень”. У экспазіцыі жывапіс, графіка, скульптура, кераміка – творы аўтараў Магілёўшчыны. Выстава будзе дзейнічаць да 24 верасня.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень”.

31 жніўня 2023 года, а 16-й гадзіне, у Выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень” сяброў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Зорная восень” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека, цікавасцю да навакольнага свету, гісторыі і культуры Беларусі. Творы аўтараў розных пакаленняў, сабраныя ў адной экспазіцыйнай прасторы, даюць магчымасць наведвальніку правесці дыялог, паразважаць і ўсвядоміць убачаннае. Гледачу прадстаўлены вопыт пераасэнсавання традыцый пакалення зорнай восені і новае бачанне творчасці маладзейшых майстроў.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Інфармацыя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Музей гісторыі Магілёва інфармуе аб рэжыме працы ўстановы і кантактных дадзеных, па якіх людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць папярэдне паведаміць аб наведванні ўстановы і патрабаванай сітуацыйнай дапамозе. УК “Музей гісторыі Магілёва”. г. Магілёў, вул. Ленінская, 1А. Тэлефон для даведак: 76-86-30. Адказная асоба: Трафімава Ірына Іванаўна. Аўторак – нядзеля: 11.00-19.00 Прапануем вашай увазе відэаэкскурсію па музейнай экспазіцыі “Магілёў эпохі Магдэбургскага права”.

>>>
# play Навіны

Прэм’ерны паказ гістарычнай драмы “На другім беразе” (Беларусь, 2023, 115 хв., 12+)

Магілёўскія кінатэатры “Радзіма”, “Чырвоная Зорка”, “Космас” 14 верасня запрашаюць на прэм’ерны паказ гістарычнай драмы “На іншым беразе” (Беларусь, 2023, 115 хв., 12+) вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Дзеянні кінастужкі разгортваюцца ў 1925 годзе ў Заходняй Беларусі, далучанай Рыжскім мірным дагаворам да Польшчы. Новая ўлада імкнецца асіміляваць беларусаў, выкараніць мову, культуру і веру. Хваляванні, партызанская вайна, жорсткае прыгнечанне любых спроб захаваць нацыянальную ідэнтычнасць – усё гэта праз гісторыю галоўнага героя павінна быць убачыць гледачу. Рэжысёр-пастаноўшчык – Андрэй Хрулёў. У ролях: Данііл Чуп, Антаніна Дзівіна, Іван Батароў, Аляксей Лонгін, Руслан Чарнецкі і іншыя.…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Квэст “Таямніцы роднага горада” для працуючай моладзі.

Установы культуры горада Магілёва актыўна падключыліся да ініцыятывы гарадскога камітэта ГА “БРСМ” па правядзенні квэста “Таямніцы роднага горада” для моладзі, якая працуе. Не застаўся ўбаку і Музей гісторыі Магілёва, на базе якога 25 жніўня адбылося адкрыццё квэста. Пасля ўступнай інструкцыі і раздачы маршрутных лістоў, удзельнікам на старце было прапанавана пад музыку выканаць комплекс танцавальна-аздараўленчых практыкаванняў, бо наперадзе быў актыўны пешы маршрут па горадзе. Кожная ўстанова культуры рыхтавала для моладзі тэматычныя заданні. На музейнай пляцоўцы трэба было знайсці ключавое слова, што і прымусіла ўдзельнікаў больш уважліва вывучыць экспазіцыю залы пасяджэнняў магістрата…

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

З 25.08 па 20.09 у Ратушы выстава Дар’і Ягоравай.

25 жніўня ў вежы гарадской Ратушы УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрылася выстава маладой фотамастачкі Дар’і Ягоравай. На выставе прадстаўлены шэраг мастацкіх фота-работ, зробленых на плёнкавы фотаапарат. Чорна-белая палітра абумоўлена канцэпцыяй сучаснай готыкі, якую сваім творчым бачаннем прадстаўляе Дар’я. Выцягнутыя сілуэты, гульні святла і ценяў, арыгінальныя кампазіцыйныя пабудовы дазваляюць пагрузіцца ў настрой фатаграфіі, адчуць намаляваную на фота атмасферу. Важным аспектам работ з’яўляецца фокус на архітэктуру горада Магілёва. Сучасны погляд на класіку, які адказвае на запыт новага пакалення ў строгасці выявы і сур’ёзнасці падачы. Прадстаўленне неа-готыкі ў сферы фатаграфіі ад Дар’і Ягоравай…

>>>