# play Выставачная зала Навіны

Пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”

Міжнародны арт-пленэр “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў” пройдзе ў Магілёве з 23 верасня па 3 кастрычніка па ініцыятыве Магілёўскага гарвыканкама, упраўлення культуры гарвыканкама, агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў” і ЎК “Музей гісторыі Магілёва”. У пленэры прымуць удзел прадстаўнікі расійскай традыцыйнай мастацкай школы, сярод якіх такія прызнаныя мэтры, як Народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі, Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Пётр Стронскі, Народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі, акадэмік Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Антон Сцякольшчыкаў. Мастакі адлюструюць на сваіх палотнах знакавыя месцы і падзеі гісторыі…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Тыдзень нулявога траўматызму

З 18 верасня па 22 верасня 2023 года УК “Музей гісторыі Магілёва” ў адпаведнасці з планам, зацверджаным Намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама А.У. Мяжэнінай, праводзіць мерапрыемствы “Тыдня нулявога траўматызму”. Мерапрыемства “Тыдзень нулявога траўматызму” праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню. У рамках мерапрыемства ва ўстанове: – размешчана тэматычная інфармацыі на стэндах; – няўхільна выконваюцца меры Дырэктывы № 1 ад…

>>>
# play Навіны

12 верасня прайшоў семінар ідэалагічных работнікаў вобласці

12 верасня дырэктар УК “Музей гісторыі Магілёва” Бяспанскі Сяргей Іванавіч прыняў удзел у семінары ідэалагічных работнікаў вобласці «Увекавечанне памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванне памяці ахвяр войнаў. Праца рэгіянальных міжведамасных працоўных груп па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр войн і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У рамках семінара адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці воінаў, якія загінулі ў ліпені 1812 г. у бітве з французамі, і асвятленню абраза «Гасподзь Уседзяржыцель» у мемарыяльнай капліцы ў в. Салтанаўка.

>>>
# play # Ратуша Навіны

10 верасня прайшла экскурсія для людзей з асаблівымі патрэбамі

Ужо неаднаразова Музей гісторыі Магілёва прымяняе інклюзіўную форму музейнай камунікацыі, якая дазваляе людзям з асаблівымі патрэбамі знаходзіцца ў прасторы музея незалежна, на роўных умовах з іншымі людзьмі. 10 верасня члены Магілёўскай пярвічнай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” здзейснілі займальны шпацыр па гістарычным цэнтры горада і Магілёўскай ратушы.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Інтэрактыўная пляцоўка УК “Музей гісторыі Магілёва” на агульнагарадскім свяце “Дзеці за шчаслівую будучыню”

Інтэрактыўная пляцоўка УК “Музей гісторыі Магілёва” на агульнагарадскім свяце “Дзеці за шчаслівую будучыню”, прысвечаным Дню ведаў. На пляцоўцы можна было пазнаёміцца з дзейнасцю музея. Каб будучыня была стваральнай і пазітыўнай, трэба ведаць гісторыю сваёй краіны, горада, свайго роду, у гэтым і можа дапамагчы Музей гісторыі горада. Віншуем з Днём ведаў і запрашаем усіх юных сяброў, бацькоў і педагогаў на нашыя музейныя заняткі, экспазіцыі і выставы.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны арт-праект “Зорная восень”

У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрыўся арт-праект “Зорная восень”. У экспазіцыі жывапіс, графіка, скульптура, кераміка – творы аўтараў Магілёўшчыны. Выстава будзе дзейнічаць да 24 верасня.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень”.

31 жніўня 2023 года, а 16-й гадзіне, у Выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень” сяброў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Зорная восень” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека, цікавасцю да навакольнага свету, гісторыі і культуры Беларусі. Творы аўтараў розных пакаленняў, сабраныя ў адной экспазіцыйнай прасторы, даюць магчымасць наведвальніку правесці дыялог, паразважаць і ўсвядоміць убачаннае. Гледачу прадстаўлены вопыт пераасэнсавання традыцый пакалення зорнай восені і новае бачанне творчасці маладзейшых майстроў.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Інфармацыя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Музей гісторыі Магілёва інфармуе аб рэжыме працы ўстановы і кантактных дадзеных, па якіх людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць папярэдне паведаміць аб наведванні ўстановы і патрабаванай сітуацыйнай дапамозе. УК “Музей гісторыі Магілёва”. г. Магілёў, вул. Ленінская, 1А. Тэлефон для даведак: 24-50-11. Адказная асоба – намеснік дырэктара Чэпкасава Ала Анатольеўна. Панядзелак – пятніца: 08.00-17.00 Прапануем вашай увазе відэаэкскурсію па музейнай экспазіцыі “Магілёў эпохі Магдэбургскага права”.

>>>