Гісторыя Навіны Навука

Канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

ХІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Магілёва ў часы Вялікай Айчыннай вайны, пройдзе ў музеі гісторыі Магілёва 20-21 чэрвеня 2019 г. Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік навуковых прац удзельнікаў канферэнцыі.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • 1 Старажытная гісторыя і археалогія Верхняга Падняпроўя і Пасожжа.
  • 2 Сацыяльна-эканамічная, палітычная гісторыя і сучаснасць рэгіёна.
  • 3 Ваенная гісторыя. Чалавек на вайне: штодзённасць і культурныя вобразы.
  • 4 Магілёў і Магілёўшчына ў падзеях 1917-1919 гг.
  • 5 Канфесійныя працэсы на Магілёўшчыне.
  • 6 З гісторыі развіцця грамадска-палітычнай, прававой і філасофскай думкі.
  • 7 Духоўныя традыцыі: літаратура і мастацтва.
  • 8 Асаблівасці матэрыяльнай культура рэгіёна.
  • 9 Рэч і слова: артэфакт і культурныя кантэксты артэфакта.
  • 10 Традыцыі адукацыі, выхавання і навукі.
  • 11 Музей у сучасным грамадстве. Музейныя рэтраспектывы і перспектывы Магілёва.
  • 12 Праблемы крыніцазнаўства, археаграфіі і гістарыяграфіі рэгіёна.
  • 13 Вобраз Магілёва ў культурных дыскурсах замежжа.
  • 14 Магілёў у кантэксце урбаністычных працэсаў.

15 Славутыя магілёўцы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі  неабходна да 12 мая 2019 г. падаць матэрыялы дакладаў і заяўку ў аргкамітэт (у электронным выглядзе).У заяўцы пазначаюцца: прозвішча, імя, месца працы (вучобы), пасада, вучоная ступень і званне, тэма даклада, паштовы і электронны адрас, нумар тэлефона.

Адрас аргкамітэта: 212030, Рэспубліка Беларусь,г.Магілёў,вул. Ленінская 1а, УК ”Музей гісторыі Магілёва”, тэл/факс +375 222 245011, е-mail: ratusha.mogilev@gmail.com,
Патрабаванні да дакладаў:

Матэрыялы даклада прадстаўляюцца ў рэдактары Word (версія не ніжэй 6.0) для Windows праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14, усе палі (верхняе, ніжняе, левае і правае) – па 2 см. Імя файла мусіць складацца з прозвішча і ініцыялаў аўтара.

На першым радку ўказваецца індэкс УДК (выраўноўванне па левым краі). Далей праз інтэрвал з выраўноўваннем па цэнтры вялікімі літарамі друкуецца назва даклада; праз інтэрвал – прозвішча(ы) і ініцыялы аўтара(аў); на наступным радку – месца працы ці вучобы; на наступным радку ў круглых дужках – горад, краіна.
З новага радка пры неабходнасці адзначаецца навуковы кіраўнік – яго вучоная ступень, вучонае званне, прозвішча і ініцыялы.
З новага радка – анатацыя артыкула на беларускай ці рускай мове з ключавымі словамі (у адпаведнасці з мовай артыкула), анатацыя на англійскай мове з ключавымі словамі. Аб’ём кожнага рэзюмэ – да 500 знакаў з прабеламі, да 7 ключавых слоў.

Далей з новага радка (абзацны водступ 1,25 см) друкуецца тэкст даклада. Зноскі на літаратуру даюцца ў квадратных дужках. Табліцы ўстаўляюцца ў тэкст. Пасля асноўнага тэксту прыводзіцца спіс літаратуры ў алфавітным парадку (літаратура афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК). Аб’ём тэксту – да 6 (шасці) поўных старонак (уключаючы спіс літаратуры, ілюстрацыі (фармат tif 300 dpi), табліцы, схемы і г.д.).

Не дапускаецца выраўноўванне тэкста з выкарыстаннем знакаў прабелу, сцісканне шрыфта і змяненне інтэрвала, выкарыстанне аўтаматычнай расстаноўкі пераносаў.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору прадстаўленых тэкстаў. Матэрыялы з парушэннем указаных патрабаванняў, не адпаведныя тэматыцы канферэнцыі, крытэрыям навуковасці тэкста, альбо якія патрабуюць карэктуры, не дапускаюцца. Аргкамітэт не дае даведак аб ходзе экспертызы асобных прац.

Асабістае запрашэнне на ўдзел у канферэнцыі будзе даслана пасля атрымання заяўкі, з матэрыялам даклада і станоўчага рашэння аргкамітэта наконт  прыняцця даклада да ўдзелу ў канферэнцыі.