Выстава “Шчырай майстэрні”
З 4 па 15 сакавіка ў Выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” (па вул. Болдзіна – 1) будзе праходзіць выстава Грамадскага аб’яднання Магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”.
>>>З 4 па 15 сакавіка ў Выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” (па вул. Болдзіна – 1) будзе праходзіць выстава Грамадскага аб’яднання Магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”.
>>>Шаноўныя сябры! Радыя паведаміць Вам, што на Выставе-продажу карцін і сувенірнай прадукцыі музея, якая пастаянна працуе ў адным з памяшканняў Выставачнай залы, функцыянуе вось такая спецыяльная вітрына, прадукцыя для якой прадстаўлена Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва. Уся сувенірная прадукцыя, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў ёй зроблены рукамі дзяцей-інвалідаў. Набываючы іх сувеніры, вы аказваеце прамую дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
>>>Леанарда да Вінчы (1452-1519) з’яўляецца адным з найбольш вядомых майстроў эпохі Адраджэння. Музей вынаходак да Вінчы прадстаўлены вялікай колькасцю рэпрадукцый карцін і тэхнічных вынаходак вырабленых па арыгінальных чарцяжах майстра. Лятальныя і перасоўныя апараты, вынаходкі ў галіне архітэктуры і будаўніцтва, водныя механізмы і прыстасаванні, баявая тэхніка, зброя, розных станкі, механізмы і вымяральныя прылады, анатамічныя даследавання і класічная жывапіс – гэта няпоўны спіс тэм, якія вы зможаце ўбачыць на нашай выставе. Усе тэхнічныя ідэі генія, на жаль, засталіся толькі на паперы – у малюнках, чарцяжах і падрабязных апісаннях. Свае навуковыя працы больш…
>>>“Хрустальны свет жанчыны” Выстава фотаздымкаў і мастацкіх твораў Мірона Шчудло праходзіць у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва з 4 па 15 снежня.
>>>27 лістапада ў 17.00 у Выставачнай зале музея па вул. Болдзіна, 1 адбудзецца прэзентацыя гістарычнага рамана Алега Давіда Лісоўскага “Кніга” і адкрыццё выставы ілюстрацый да гэтага рамана І. Адамовіча (і іншых прац мастака).
>>>1 лістапада ў 17.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Летуценне пастаянства” – прысвечаная памяці выбітнага магілёўскага мастака, Фёдара Кісялёва. На выставе будуць прадстаўлены творы аўтара з калекцыі сям’і мастака. Выстава будзе праходзіць з 1 па 17 лістапада.Адначасова выстава твораў Фёдара Кісялёва будзе працаваць у межах праекта “Арт-вакно” Цэнтральнай гарадской бібліятэкі. Фёдар Кісялёў нарадзіўся 15 верасня 1946 года ў вёсцы Іванава Слабада Клімавіцкага раёна Магілёўшчыны. У 1971-м закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, з 1978-га ён — сябра Беларускага саюза мастакоў. Фёдар Сцяфанавіч — прадстаўнік Віцебскай акварэльнай школы, вучань вядомых акварэлістаў Фелікса Гумена…
>>>16 кастрычніка 2019 г. у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава беларускага фотамастака Уладзіміра Шарнікава “Мая Беларусь”. Уладзімір Шарнікаў – фотамастак з г. Бабруйска, аўтар шматлікіх персанальных выставаў, прызёр нацыянальных і міжнародных фотаконкурсаў. Нарадзіўся ў 1952 г. у Бабруйску, у 1972-1992 гг. служыў ва Ўзброеных сілах СССР і Беларусі, ветэран вайны ў Афганістане. З 1999 г. – фатограф газеты “Прэсбол”. Прадстаўлены праект “Мая Беларусь” – вынік шматгадовых паездак аўтара па беларускіх вёсках, жыццё і натуральнае хараство якіх па-майстэрску адлюстроўвае Уладзімір Шарнікаў у сваіх работах.
>>>Выстава ZooMoney арт-студыі Kirino Praddo будзе праходзіць з 3 па 13 кастрычніка ў Выставачнай зале музея гісторыі Магілёва (вул. Болдзіна – 1).
>>>Традыцыйная восеньская сумесная выстава мастакоў Магілёўшчыны, што праводзіцца Музеем гісторыі Магілёва і Магілёўскай абласной арганізацыяй ГА “Саюз мастакоў Беларусі”. Будзе праходзіць з 4 па 29 верасня. Адкрыццё выставы – 4 верасня, 17.00.
>>>Выстава-настальгія магілёўскіх фатографаў – гэта своеасаблівы працяг серыі прэзентацый кнігі «Магілёўскі фотоальбом: 1864-2000», выдадзенай ў 2016 годзе і праекта «# дом207595», які адбыўся ў Мінску ў студзені 2019 г. На выставе прадстаўлены фатаграфіі магілёўскіх фатографаў 1970-1990- х гг. Работы адлюстроўваюць традыцыі магілёўскай школы фатаграфіі, якая ўзнікла ў 1970-1980-х гадах, у яе розных формах: ад традыцыйнай класічнай, да вобразнай, дэкаратыўнай, асацыятыўнай, ад дакументальнага рэпартажу да карціны на стыку лубка, жывапісу і графікі. Адкрыццё выставы адбудзецца 14 жніўня а 17-ай гадзіне.
>>>