# play # Ратуша Выставы Навіны

Экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Музей гісторыі Магілёва праводзіць экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Удзел у экскурсіях толькі па папярэднім запісе. Спіс маршрутаў з указаннем асноўных аб’ектаў можна спампаваць па спасылцы: дадатак “Iнклюзіўныя маршруты”

>>>
# play # Ратуша Выставы Навіны

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: ад гістарычных вытокаў і да рэферэндума.

Музей гісторыі Магілёва запрашае ўсіх жадаючых 27 лютага наведаць музейную экспазіцыю, паслухаць лекцыі (10.00, 12.00, 14.00, 16.00), прыняць удзел у тэматычных экскурсіях прысвечаных гісторыі канстытуцыйных традыцый беларускага народа. Вы пабачыце ўнікальны асобнік Статута 1588 года створаны на старабеларускай мове – першай нашай  старажытнай канстытуцыі, не меўшай аналагаў у тагачаснай Еўропе. Вы пазнаёміцеся з гісторыяй айчыннага канстытуцыйнага права, са зместам і адметнасцямі Канстытуцый Беларусі створаных у XX стагоддзі, даведаецеся пра асноўныя падыходы і навацыі сучаснага праекта новай рэдакцыі Асноўнага Закона нашай краіны. Прыходзьце. Атрымайце асалоду ад наведвання. Вы самі, у гэты…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

«Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату» (12+)

Музей гісторыі Магілёва і LIBRA запрашаюць гледачоў наведаць новы выставачны праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату». Унікальны праект аб татуіроўках можна будзе ўбачыць у Выставачнай зале Магілёва (Магілёў, вул. Першамайская, 5-49) з 18 лютага па 3 красавіка 2022 г.  Па некаторых дадзеных, татуіроўкі з’явіліся ніяк не менш 25-30 тысяч гадоў таму. Праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату» пакажа ўсю шматграннасць людзей са свету тату, прадэманструе вам, што тату-майстар – гэта паўнавартасны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. У экспазіцыі будуць прадстаўлены эскізы, фатаграфіі, графіка, жывапіс, скульптуры і арт-аб’екты,…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава незвычайных малюнкаў

Выстава незвычайных малюнкаў пройдзе ў салоне выставачнай залы з 9 па 27 лютага. Арганізатарамі выставы “Дакрананне да колеру” выступілі УК “Музей гісторыі Магілёва” і ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. У экспазіцыі малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа па манатыпіі Магілёўскага мастака Кацярыны Паповай. У гэтых працах уласны творчы почырк кожнага дзіцяці, яны першапачаткова ўнікальныя і непаўторныя, як непаўторны іх погляд на свет.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

50 гадоў Магілёўскаму фотаклубу “Вясёлка”

Магілёўскі народны фотаклуб “Вясёлка” адзначае свой паўвекавы юбілей выставай “Паміж мінулым і будучыняй». Выставачная зала музея гісторыі Магілёва аб’яднала больш за паўсотні фотамастакоў Магілёўшчыны.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава “Паміж мінулым і будучыняй”

19 студзеня 2022 года ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва ў 16:00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Паміж мінулым і будучыняй” да 50-гадовага юбілею народнага фотаклуба “Вясёлка”, які аб’яднаў працы як ветэранаў фатаграфічнага руху Магілёва, так і маладых аўтараў. На выставе будуць прадстаўлены працы і тых, хто стаяў ля вытокаў «Вясёлкі». Выстава будзе доўжыцца да 13 лютага.

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё навагодняга арт-праекта “Зімовыя фантазіі”

У выставачнай зале музея гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё навагодняга арт-праекта “Зімовыя фантазіі”, які аб’яднаў работы таленавітых мастакоў Магілёўшчыны і выставу-прэзентацыю работ удзельнікаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляравая скарбонка”. У адкрыцці арт-праекта прынялі ўдзел Карповіч Ірына Ўладзіміраўна, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Клепчукова Марына Валянцінаўна, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, дырэктары абласных цэнтраў народнай творчасці. Майстар-клас па вырабе анёла-абярэга правяла Алена Верменіч, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Таксама госці наведалі гонар нашага горада – Ратуша. Пачалі экскурсію з гімна Магілёва ў выкананні гарадскога трубача Магіслава. У…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Навагодні Арт-праект «Зімовыя фантазіі»

❄ Зіма!!! Снег!!! 🎄 А значыць Каляды і Новы год зусім блізка! 🎄 Усе з нецярпеннем чакаюць цудаў і выканання жаданняў!!! 🎄 Злавіце святочны настрой з намі!!! 🎄 ❄️ ❄️🎄 Рабяты!!! Менавіта таму мы спяшаемся вас запрасіць на навагодні Арт-праект «Зімовыя фантазіі» ⛄️ Чакаем вас з 22 снежня па 16 студзеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” па адрасе: Болдзіна, 1 🎄❄️🎄 Праграма: 🎄 Выстава-прэзентацыя ўдзельнікаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ” Каляравая скарбонка» 🎄 Майстэрня Дзеда Мароза 🎄 Навагодняе прадстауленне 🎄 Гісторыя ўзнікнення свята 🎄 Фотазона і многае іншае Кошт…

>>>