Традыцыйна, ужо чацвёрты раз, у Магілёве стартаваў арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”. Арганізатарамі арт-праекта з’яўляюцца Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт, Упраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама, Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва”. Аўтар ідэі і куратар праекта-беларуская мастачка Аксана Яўдакіменка, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік шматлікіх сімпозіумаў у розных краінах. У Магілёў з’язджаюцца мастакі, каб адкрыць для нас з вамі зусім іншы Магілёў. Сёлета, у рамках праекта «Магілёў вачыма гасцей», праходзіць пленэр «Мой МагіЛЕУ». Удзельнікамі гэтага пленэру ў 2021 годзе сталі вядомыя мастакі-манументалісты члены Беларускага саюза мастакоў на чале з яго старшынёй Глебам Айчыкам: Аксана…
>>>