Выставачная зала Выставы Навіны Прома

Персанальная выстава

З 17 па 28 лютага 2021 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрыецца выстава Ігара Бяспалава «Горад сонца», у склад якога ўвойдуць як ужо вядомыя працы аўтара, так і новыя, створаныя на працягу апошніх гадоў.

 

Ігар Бяспалаў – яркі прадстаўнік Віцебскай школы жывапісу, аснову якой заклалі Марк Шагал і Казімір Малевіч, якія адлюстравалі ў сваёй творчасці рэвалюцыйныя перамены ў грамадстве і мастацтве. Мастак працуе сакавітымі і кантраснымі колерамі, што было характэрна майстрам рускага авангарда пачатку XX стагоддзя. У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 работ Магілёўскага мастака-авангардыста – графіка і жывапіс. Сярод іх ёсць і нацюрморты, і партрэты, і пейзажы, і абстрактныя палотны.

Мастак Ігар Бяспалаў нарадзіўся 25 снежня 1965 г. у г/п Хоцімск, скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. Жыве і працуе ў г. Магілёве. Удзельнік рэспубліканскіх выстаў, абласных і гарадскіх выстаў і пленэраў. Персанальныя выставы І. Бяспалава прайшлі ў Магілёве, Бабруйску, Менску, Горках, Віцебску. Работы знаходзяцца ў музеях Магілёва і Віцебска, у прыватных калекцыях у Беларусі, ЗША, Японіі, Германіі, Францыі, Расіі.