Адкрыццё выставы «Я – Валерый Плаксін. Арт-75»
31 жніўня ў 17: 00 у выставачнай зале «Музея гісторыі Магілёва» адкрыецца выстава вядомага магілёўскага мастака «Я – Валерый Плаксін. Арт-75» Валерый Мікалаевіч выпускнік факультэта прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэкстыльнага інстытута. З 1978 года Плаксін узначальваў мастацкую майстэрню ААТ «Магатэкс» і больш за трыццаць гадоў займаўся дызайнам тканін, вядомасць аб якіх перасягнула межы Савецкага Саюза, ён стварыў звыш тысячы малюнкаў роспісу па тканіне. А яшчэ паралельна ствараў карціны. Асноўным аб’ектам творчасці майстра з’яўляюцца не падзеі, якія адбываюцца ў жыцці і нават не сама рэальнасць, а ўражанні, разважанні, унутраны свет, эмоцыі… Экспазіцыя…
>>>