Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя дзесятая: “Абраз Раство Хрыстова”
Музей гісторыі Магілёва віншуе з Раством Хрыстовым усіх праваслаўных вернікаў і працягвае апавядаць чытачам пра музейныя таямніцы. У фондах музея захоўваецца абраз Раство Хрыстова, які быў перададзены ў 1993 годзе фондам Адраджэння культурнай спадчыны Магілёва (быў такі!) разам з калекцыяй іншых беларускіх абразоў, што паклала пачатак калекцыі жывапісу нашага музея. Гэтую калекцыю ў свой час сабраў на Магілёўшчыне і выратаваў ад знішчэння настаяцель Хоцімскага Свята-Троіцкага сабора архімандрыт Кірыл (Аляксей Бадзіч). За што яму нізкі паклон. Абраз напісаны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, верагодна, гэта спіс з даўнейшага ўніацкага абраза і мае…
>>>