Музейныя таямніцы. Медалік.
Вітаем Вас, шаноўныя чытачы. Рубрыка “Музейныя таямніцы” зноў раскажа Вам пра адзін з музейных прадметаў. У фондах музея захоўваецца невялікі медалік з тых, такія даўней былі папулярныя ў каталіцкім асяроддзі рэгіёна. У Магілёве Святы Антоній да таго ж здаўна лічыўся апякуном горада. Касцёл святога Антонія, што мясціўся на беразе Дняпра, меў шырокую вядомасць у наваколлі, дзякуючы цудатворнаму абразу святого Антонія. З нагоды каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай у 1761 г. былі выраблены памятныя медалікі-каранаткі. Такія медалікі, як гэты, з выявай Бялыніцкага абраза і абраза св. Антонія біліся ўжо пасля…
>>>