# play # Ратуша Навіны

Урачыстае ўручэнне першых пашпартоў юным магіляўчанам

У гарадской Ратушы прайшло ўрачыстае ўручэнне першых пашпартоў юным магіляўчанам.

Дакументы з рук старшыні Магілёўскага гарвыканкама Аляксандра Студнева атрымалі сорак навучэнцаў школ і гімназій Магілёва – лепшых прадстаўнікоў навучальных устаноў, выдатнікаў і пераможцаў алімпіяд, актыўных юнакоў нашага горада.

Мэр павіншаваў усіх гасцей мерапрыемства з Днём Канстытуцыі, адзначыўшы, што атрымаўшы сёння галоўны дакумент – пашпарт Рэспублікі Беларусь, юнакі становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, прымаюць эстафету патрыятызму і грамадзянскасці ад старэйшых пакаленняў. Нясуць адказнасць за будучыню нашай краіны. Гэта высокі гонар і адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабой.