Адчынены пад’ём на вежу Ратушы.
З прыходам цёплых вясновых дзён у магіляўчан і гасцей горада з’явілася магчымасць атрымаць асалоду ад жывапісных відаў Магілёва з гарадской Ратушы. Музей гісторыі Магілёва адкрыў доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўкі на Ратушы. Менавіта тут, з вышыні птушынага палёту, наш горад і яго наваколлі адчыняюцца як на далоні. Кожны жадаючы можа разгледзець панараму горада, ды яшчэ і выкарыстоўваючы панарамны бінокль японскай вытворчасці FUJINON 25×150 з 25-кратным набліжэннем, які дазваляе атрымаць якасны малюнак выдаленых аб’ектаў. Перад вачыма адкрываюцца фантастычныя віды на Задняпроўе і маляўнічую лукавіну Дняпра, раён Паднікольля. Пры такім разглядзе нават…
>>>