# play # Ратуша Навіны

Музейны занятак “Гісторыя Канстытуцыі нашай краіны”

Музейны занятак “Гісторыя Канстытуцыі нашай краіны” да 30-годдзя прыняцця Канстытуцыі РБ праведзены для навучэнцаў ДУА “Спецыяльная школа №1 г.Магілёва”. Навуковы супрацоўнік музея Сухаркоў Віталь Васільевіч расказаў аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, аб сутнасці і змесце канстытуцыйных прынцыпах, гісторыі самой Канстытуцыі. Удзельнікі пазнаёміліся з музейнай рэліквіяй – Статутам Вялікага Княства Літоўскага 1588 года – гэта збор законаў, па якіх жылі нашы продкі.

>>>
# play Выставачная зала Навіны

Нясумныя выхадныя ў выставачнай зале. Масленіца

“Нясумныя выхадныя ў выставачнай зале. Масленіца ” пры ўдзеле Ірыны Савосінай, сябра Беларускага саюза журналістаў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў. Гасцямі на мерапрыемстве былі ўдзельнікі грамадскай арганізацыі “Сем Я”. Традыцыйна ў апошні дзень масленічнага тыдня яркія эмоцыі святкавання Масленіцы ў выставачнай зале з чаяваннем і блінамі, вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне ў прыродзе і сонечнае цяпло.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Урачыстае ўручэнне пашпартоў у рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.

Урачыстае ўручэнне пашпартоў прайшло ў Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка ў гарадской Ратушы ў рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Важны ў жыцці кожнага беларуса дакумент юныя магілёўцы – выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў – атрымалі з рук старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандра Студнева і старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Максіма Гурына. Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па экспазіцыі музея. Асаблівая ўвага была ўдзелена аднаму з галоўных экспанатаў “Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.”, які з’яўляецца папярэднікам многіх еўрапейскіх Канстытуцый.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Масленіца ў выставачнай зале 17.03.2024 у 13:00

Запрашаем усіх праводзіць зіму і адсвяткаваць з намі прыход вясны! Бо з вашай усмешкай, з цеплынёй вашай душы гэтае свята падорыць толькі радасць, святло надзеі і добры настрой. У праграме: – Гісторыя свята, якую раскажа сябра Беларускага саюза журналістаў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў Ірына Савосіна – Вясёлыя конкурсы і гульні – Чаяванне з блінамі

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Вясна прыйшла. Вясне-усмешкі!»

Запрашаем з 6 па 31 сакавіка магілёўцаў і гасцей горада наведаць выставу «Вясна прыйшла. Вясне-усмешкі!» Глядзіце рэпартаж тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» і прыходзьце да нас!

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка 2024 г. спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона краіны і ўстановы інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фармавання і функцыянавання органаў улады. Партал ” Магілёў-мой горад!” выпусціў відэаролік пра галоўную апору незалежнай дзяржавы.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Адкрыццё XV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Яраслаў Мудры. Праблемы вывучэння, захавання і інтэграцыі гісторыка-культурнай спадчыны”

28 лютага ў Музеі гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё XV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Яраслаў Мудры. Праблемы вывучэння, захавання і інтэграцыі гісторыка-культурнай спадчыны”. У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, ВНУ і агульнаадукацыйных устаноў, архіваў, турыстычных фірмаў, прадстаўнікі духавенства, краязнаўцы, пісьменнікі і іншыя прадстаўнікі грамадскасці г.Магілёва і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расійскай Федэрацыі (Масква, Санкт-Пецярбург, Яраслаўль,Мурманск, Цвярская вобласць). Ад Музея гісторыі Магілёва ў канферэнцыі прыняла ўдзел старшы навуковы супрацоўнік Прачакова Наталля Алегаўна. Для ўдзельнікаў канферэнцыі была праведзена экскурсія па экспазіцыі музея.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Пліта

Вітаем Вас, шаноўныя аматары гісторыі. З Вамі зноў “Музейныя таямніцы”. Дзякуючы дапамозе дасведчаных магілёўцаў адну з даўніх музейных таямніц, атрымалася разгадаць. Таямніца атрымала трагічнае адценне. У 1993 годзе пры расчыстцы падвала былого гаспадарчага флігеля архірэйскага палаца быў знойдзены фрагмент мармуровай пліты з надпісам на габрэйскай мове. З такой атрыбутацыяй прадмет і быў залічаны ў фонды. Апроч іншых, адной з версій было, што гэта шыльда нейкай установы на ідзіш 1920-1930 гг. Сёлета атрымалася часткова надпіс расшыфраваць і атрыбутацыю удакладніць. Тэкст з’яўляецца фрагментам 34 псальма “Блізкі Госпад да скрушлівых сэрцам, пакорных духам…

>>>
# play # Ратуша Навіны

21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. У свете налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. У гэты дзень у Музеі гісторыі Магілева пройдуць музейныя заняткі “Магдэбургскі Магілеў”, “Драўляныя дзівосы”. На працягу ўсяго тыдня экскурсіі будуць праводзіцца на беларускай мове.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Музейная сустрэча “Сапёрам нельга памыляцца”

16 лютага ў УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылася патрыятычная музейная сустрэча “Сапёрам нельга памыляцца”, арганізаваная і праведзеная навуковым супрацоўнікам музея, афіцэрам запасу Хаванскім П.I. пры садзейнічанні ваеннаслужачых ВЧ 63615. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абаронцы Айчыны. На ім прысутнічалі навучэнцы УА “МГЭПТК”; УА “СШ №5”; УА “СШ №11”; УА “СШ № 12”; УА “СШ № 17”; УА “Гімназія № 4”. У рамках мерапрыемства прайшлі: – Паказ інфармацыйнага фільма і слайдаў пра слаўную гісторыю РСЧА, Савецкай Арміi, аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, ваенных навучальных ўстановах Рэспублікі Беларусь. – Сустрэча з палкоўнікам запасу…

>>>