# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава “У аб’ектыве-фатограф”

29 верасня ў 17-00 у выставачнай зале ўстановы культуры «Музей гісторыі Магілёва “адбудзецца адкрыццё фотавыставы “У аб’ектыве-фатограф”. У экспазіцыі здымкі дваццаці сямі аўтараў, на якіх адлюстраваныя толькі фатографы. Сярод іх і вельмі вядомыя ў былым СССР, напрыклад, такія як ваенныя карэспандэнты Яўген Халдзей, Усевалад Тарасевіч і Аляксандр Дзітлаў, і невядомыя, якія выпадкова трапілі ў аб’ектыў калегаў дзе-то на вуліцах, у падарожжах або на гарадскіх святах. Героямі фатаграфій з’яўляюцца таксама члены народнага фотаклуба “Вясёлка”: Адам Рагоўскі, Зіновій Шэгельман, Павел Цішкоўскі, якія стаялі ля вытокаў стварэння гарадскога фотаклуба, бо ў студзені 2022…

>>>
# play Гісторыя Навіны

ВЕСЦІ З ВАХТЫ ПАМЯЦІ. СМАЛЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ. РАСІЯ 10 верасня 2021 года ў Смаленскай вобласці Глінкаўскі раён в.Клемятiна праходзілі палявыя пошукавыя работы, у якіх удзельнічалі байцы 33 атрадаў (229 чалавек) са Смаленскай, Ніжагародскай, Уладзімірскай, Бранскай абласцей, г. Масквы і асобныя прадстаўнікі г. Самары і Прыморскага краю. У выніку пошукавых работ былі падняты астанкі 33 байцоў, знойдзены 5 медальёнаў, 1 падпісная рэч. Імя аднаго загінулага ўстаноўлена – гэта КРОЛЬ ДАВIД ЛЕЙЗЯРОВІЧ г. Магілёў БССР, 1912 года нараджэння. Пражываў: вуліца Вялікая Грамадзянская 44. Прапрацоўваецца пытанне аб пошуку сваякоў для абвесткі.

>>>
# play # Ратуша Навіны

17 верасня 2021 года ў рамках Дня народнага адзінства Музей гісторыі Магілёва расчыніў дзверы для бясплатнага наведвання жадаючых азнаёміцца з гісторыяй роднага горада.

>>>
# play # Ратуша Навіны

17 верасня 2021 года ў Музеі гісторыі Магілёва прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю гарадской Вахты памяці “Я ў служэнні верным Айчыне клянуся” і адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшае нясенне Вахты памяці сярод устаноў адукацыі за 2020/2021 навучальны год.  

>>>
# play # Ратуша Навіны

Дзень народнага адзінства

2021 год абвешчаны ў Беларусі Годам народнага адзінства, згуртаванасці, салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Да Дня народнага адзінства, які будзе адзначацца 17 верасня, УК “Музей гісторыі Магілёва” прапануе пешую экскурсію “Магілёў – горад адзінства і згоды: шлях праз стагоддзі “(14.00 – збор каля Ратушы), а таксама з 14.00 да 17.00 у Музеі гісторыі Магілёва пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй “Мы такія розныя, але мы – разам”

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Урачыстая цырымонія ўручэння медалёў

У Музеі гісторыі Магілёва прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння медалёў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі “За заслугі ва ўшанаванні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны” і знакаў адзнакі «За адзнакі ў пошукавым руху» III ступені. Такімі высокімі ведамаснымі ўзнагародамі адзначана сем пошукавікаў Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру».

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Вобразы натхнення”

2 верасня 2021 года ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася калектыўная выстава работ членаў Магілёўскага аддзялення Беларускага Саюза мастакоў “Вобразы натхнення”, прысвечаная 55-годдзю выставачнай залы. Прадстаўлены праект з’яўляецца сваеасаблівым вынікам мінулага творчага сезону, кожная праца на выставе – асобная гісторыя, расказаная індывідуальнай мовай аўтара. Праект будзе працаваць да 26 верасня ўключна.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава Беларускага Саюза мастакоў

Традыцыйна восень у выставачнай зале пачнецца з выставы Магілёўскай абласной арганізацыі ГА Беларускага Саюза мастакоў. Гэта своеасаблівая справаздача мастакоў аб тым, што зроблена за год. Але, у гэтым годзе яна прымеркавана да 55-годдзя выставачнай залы УК «Музей гісторыі Магілёва» і будзе праходзіць у пашыраным фармаце, у экспазіцыі – працы маладых невядомых аўтараў. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны шматгранна – ад рэалістычных твораў да абстрактных. У экспазіцыі будуць прадстаўлены: скульптура Андрэя Вараб’ёва, Уладзіміра Конанава, Андрэя Мінькова, кераміка Антона Ціханаўца і Уладзіміра Пахоўцава, жывапіс і графіка Барыса Первунінскіх, Леніны Сіваковай, Галіны Конанавай, Юрыя…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні”

Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні” – гэта персанальная творчая справаздача аўтара за 35 гадоў. У экспазіцыі і першыя чорна-белыя здымкі, зробленыя падчас заняткаў у дзіцячым фотакружцы, і сучасныя лічбавыя фатаграфіі са спартыўных спаборніцтваў, а таксама родны Магілёў зверху, вясельныя сюжэты, пейзажы і жанравыя здымкі.

>>>