# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава “Паміж мінулым і будучыняй”

19 студзеня 2022 года ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва ў 16:00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Паміж мінулым і будучыняй” да 50-гадовага юбілею народнага фотаклуба “Вясёлка”, які аб’яднаў працы як ветэранаў фатаграфічнага руху Магілёва, так і маладых аўтараў. На выставе будуць прадстаўлены працы і тых, хто стаяў ля вытокаў «Вясёлкі». Выстава будзе доўжыцца да 13 лютага.

>>>
# play Выставачная зала Навіны

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Каляровая скарбонка»

У выставачнай зале установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Каляровая скарбонка», ўдзельнікамі якога сталі выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў. У конкурсе былі прадстаўлены работы ў 5 намінацыях: «Лялька і цацка», «Выцінанка», «Кераміка», «Дэкаратыўныя аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі», «Выяўленчае мастацтва». Віншуем пераможцаў з высокімі ўзнагародамі і жадаем творчых поспехаў!!!

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя адзiнадцатая: “Часопіс “Ніва”

Дарагія сябры!!! Музей гісторыі Магілёва віншуе ўсіх са Старым Новым годам і жадае выканання ўсіх жаданняў. Як заўсёды, па чацвяргах, праект “Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”. У фонды музея ў 2016 годзе былі перададзеныя нумары часопіса “Ніва”. Ён пачаў выдавацца ў Санкт – Пецярбургу ў 1870 годзе пад кіраўніцтвам рэдактара А. Ф. Маркса і праіснаваў да 1918 года. На працягу ўсяго перыяду дзейнасці пазіцыянаваўся як ілюстраваны часопіс, які меў падзагаловак: “Часопіс літаратуры, палітыкі і сучаснага жыцця”. Матэрыялы былі разлічаны на розныя сацыяльныя групы чытачоў. Вялікая ўвага на…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя дзесятая: “Абраз Раство Хрыстова”

Музей гісторыі Магілёва віншуе з Раством Хрыстовым усіх праваслаўных вернікаў і працягвае апавядаць чытачам пра музейныя таямніцы. У фондах музея захоўваецца абраз Раство Хрыстова, які быў перададзены ў 1993 годзе фондам Адраджэння культурнай спадчыны Магілёва (быў такі!) разам з калекцыяй іншых беларускіх абразоў, што паклала пачатак калекцыі жывапісу нашага музея. Гэтую калекцыю ў свой час сабраў на Магілёўшчыне і выратаваў ад знішчэння настаяцель Хоцімскага Свята-Троіцкага сабора архімандрыт Кірыл (Аляксей Бадзіч). За што яму нізкі паклон. Абраз напісаны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, верагодна, гэта спіс з даўнейшага ўніацкага абраза і мае…

>>>
# play Навіны

Усенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут. Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. Формы збору прапаноў размешчаны тут. Матэрыялы, якія паступілі, будуць абагульняцца і сістэматызавацца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Карысныя спасылкi: 1.Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/vsenarodnoe-obsuzhdenie-proekta-konstitutsii-respubliki-belarus/ 2. Графiк работы “гарачай” тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян на базе грамадскіх прыёмных арганізацыйных структур РГА “Белая…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя дзевятая: “Магіслаў: вяртанне з нябыту”

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета Гісторыя дзевятая: “Магіслаў: вяртанне з нябыту” Уявіце сабе – 1708 год. Ідзе Паўночная вайна. Цяжкі пошчак падкаваных капытаў коней па брукаванцы Магілёва. Воклічы, крыкі. Горад гарыць. Маці, прыціскаючы да сябе дзіцяці, бяжыць па Падміколлю. Жанчына бяжыць да Дняпра. Бяжыць да чоўна. Бяжыць, каб уратаваць сябе і сына і пераплысці на левы бераг, на Лупалава. У руцэ хлопчыка гліняная лялька – салдацік у капялюшы-трохвуголцы. Ён з набора, які зрабіў для яго магілёўскі ганчар. Цацка выслізвае з рук. Знайсці, падабраць яе няма часу і  магчымасці.…

>>>