# play Навіны

Часовая экспазіцыя «Боль без тэрміну даўнасці» у СШ №12 г.Магілёва

21 чэрвеня 2023 года ў СШ №12 г.Магілёва, да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі падрыхтаванай Музеем гісторыі Магілёва «Боль без тэрміну даўнасці», дзе выкарыстаны матэрыялы, атрыманыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перададзеныя музею прадстаўнікамі гарадской пракуратуры і УКДБ па Магілёўскай вобласці.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. «Ружаны» Віктара Альшэўскага

Дарагія сябры, з вамі праект «Музейныя таямніцы… ці з гісторыі аднаго прадмета»! У рамках Года міру і стварэння ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» з 01.06. па 30.07.2023 года праходзіць юбілейная выстава твораў беларускіх мастакоў і скульптараў з фондаў Беларускага саюза мастакоў. У калекцыю музея ў 2014 годзе быў перададзены твор «Ружаны» Віктара Альшэўскага. Віктар Уладзіміравіч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, удастоены медаля Францыска Скарыны, акадэмік жывапісу, прафесар, адзін з кіраўнікоў Цэнтра сучаснага мастацтва, нарадзіўся ў вёсцы Угольшчына Магілёўскай вобласці. Працуе ў станковым жывапісе…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”

Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”, якая адкрываецца ў рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння, пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. У экспазіцыі выставы “Скрозь час”. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” прадстаўлены работы мастакоў розных пакаленняў, розных па сваіх творчых прыярытэтах. Але аб’ядноўвае іх вобразнасць выяўленчай мовы, якая грунтуецца ў першую чаргу на класічных відах мастацкай практыкі, трансфармацыі традыцый нацыянальнай школы, любові да каларыту, фігуратыўнасці, пошуках прыгажосці. Аўтары…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Керамічная плітка-пано

Дарагія сябры, з вамі праект “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”! Магілёў – горад унікальны. Яго гісторыя эпохі Магдэбургскага права яскравае таму пацверджанне. Магутнае эканамічнае развіццё, гандлёвыя і культурныя сувязі з гарадамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў XVI – XVII стст. стваралі магутны імпульс да ўзнікнення самабытнай матэрыяльнай культуры. Яскравае таму пацверджанне – вонкавае аздабленне фасадаў мураваных дамоў (камяніц) багатага магілёўскага мяшчанства (патрыцыята). Як вядома ў Італіі ў эпоху Рэнесанса, асабліва ў XVI ст, узнікае мода на аздабленне вонкавых фасадаў жылых дамоў фрэскамі, ляпнінай, малюнкамі. Гэтая мода прыйшла ў…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Касцёл святога Францішка Ксаверыя

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… ці з гісторыі аднаго прадмета”. Мы з вамі ў чарговы раз з лёгкім сумам паглядзім на старадаўнюю паштоўку, прачытаем такую знаёмую назву і перанясёмся на 100 гадоў таму. Менавіта так у пачатку ХХ стагоддзя выглядаў Тэатральны пляц у губернскім Магілёве. А гісторыя найпрыгажэйшай царквы ў стылі барока, намаляванай на ёй, пачалася значна раней. У 1678 годзе ў горадзе была заснавана езуіцкая рэзідэнцыя, а праз некалькі гадоў пачалося будаўніцтва калегіума. У 1699—1725 гг. на тэрыторыі культавага комплексу замест драўлянага быў…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Ноч музеяў 2023 (19 траўня з 18:00 да 23:00)

Ключы прыадчыняюць для наведвальнікаў «Ночы музеяў» заслону часу, расказваюць пра таямніцы мінулага. Ключы рэальныя і сімвалічныя адчыняюць галоўныя дзверы ў будынак Ратушы, патайныя дзверцы, куфры і камоды, дзе захоўваюцца гістарычныя каштоўнасці. Кожнае пражытае намі імгненне – гэта ўжо гісторыя, меркай якога з’яўляюцца незвычайныя гадзіны, яны знаходзяцца ў вежы Ратушы і адмераюць час розных эпох. Захавальнік Часу – Магілёў, зверху аглядае Магілёў і запамінае ўсё, што адбываецца, каб захаваць кожны момант сучаснай гісторыі для будучых пакаленняў. У праграме: Ратуша – тэатральная пастаноўка “Ключы ад мінулага”; – тэматычная пляцоўка “Традыцыйныя віды рамёстваў”;…

>>>